Чэкуць — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на паўночны захад ад горада Браслаў, за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Урбаны, у басейне ракі Друйка.
Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,07 км.
Размешчана сярод балота. Схілы катлавіны невыразныя. На ўсходзе выцякае ручай у возера Бужа.