wd wp Пошук:

Будапешцкі эканамічны ўніверсітэт

Будапешцкі эканамічны ўніверсітэт (венг.: Budapesti Gazdasági Egyetem) — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў Будапешце.

Агульная характарыстыка

Універсітэт спецыялізуецца на вывучэнні бізнесу і сацыяльных навук. Заснаваны ў 1857 годзе купцамі і банкірамі Аўстра-Венгрыі з мэтай стварэння эканамічнай прафесійнай падрыхтоўкі вышэйшай адукацыі. Гэта адна з найстарэйшых дзяржаўных эканамічных ВНУ ў Еўропе і свеце. Установа з’яўляецца вядучай і найбуйнейшай эканамічнай ВНУ Венгрыі і праводзіць навучанне і даследаванні ў галіне лідарства, эканомікі, кіравання, маркетынгу, прадпрымальніцтва, арганізацыйных паводзінаў і іншых галін эканамічных ведаў. На дадзены момант яе найбольш вядомымі праграмамі з’яўляюцца фінансы, бухгалтарскі ўлік, стратэгічны менеджмент і турызм. ВНУ прапануе шырокі спектр акадэмічных праграм. У апошнім навучальным годзе яна прапануе 12 праграм бакалаўрыяту, у тым ліку большасць праграм на англійскай, французскай, нямецкай і венгерскай мовах, 12 магістарскіх праграм, з якіх найбольш папулярнымі з’яўляюцца магістр фінансаў, магістр менеджменту, магістр міжнароднага бізнесу і магістр кіравання турызмам. Акрамя таго, прапануецца дактарантура па менеджменце на венгерскай, англійскай, нямецкай, галандскай або французскай мовах. Ступень доктара гэтай ВНУ прызнаецца ва ўсім Еўрапейскім саюзе і па ўсім свеце.

Структура

Зноскі

  1. http://www.origo.hu/itthon/20160629-uj-rektor-a-budapesti-gazdasagi-egyetem-elen.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бізнес-школы
Катэгорыя·Эканамічныя ўніверсітэты
Катэгорыя·Універсітэты Будапешта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1857 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта