wd wp Пошук:

Бубнаўка

Бу́бнаўка[2] (трансліт.: Bubnaŭka, руск.: Бубновка) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 15 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 10 км на ўсход ад Краснай Слабады, у 245 км ад Гомеля, у 10 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Водная сістэма

На ўсход ад вёскі — рака Пціч (прыток Прыпяці), на поўдзень — прыток Пцічы, Арэса.

Транспартная сістэма

Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Навасёлкі.

Інфармацыя

Планіроўка — кароткая, прасталінейная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. Працуе крама. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Чырвонай Слабадзе. Працуе крама. На поўнач ад вёскі — культурна-забаўляльны комплекс «Бубнаўка».

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XVIII стагоддзя. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі. У канцы XVIII стагоддзя належала генерал-маёру В. К. Вішчынскаму. У XIX ст. уваходзіла ў маёнтак Бубнаўка, які належаў М. Войне, а пасля Абуховічу. У 1844 г. у вёсцы 9 дымоў. Паводле перапісу 1897 года да вёскі ставіўся фальварак з 3 дварамі і 32 жыхарамі. У вёсцы працавалі вадзяны млын і крама.

У 1908 годзе ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў вёсцы працавала школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Полымя рэвалюцыі», працавалі вадзяны млын і поўсцечасалка.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, карнікі спалілі 2 двары і забілі 33 жыхары; 24 жыхары вёскі загінулі на фронце.

Да 2000 года ўваходзіла ў склад Парэцкага сельсавета[3].

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 мая 2000 г. № 45 Об изменении границ Поречского и Червоннослободского сельсоветов Октябрьского района

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Краснаслабодскі сельсавет (Акцябрскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна