wd wp Пошук:

Брэдна

Брэ́дна — бяссцёкавае возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свольна, за 24 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 2,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Дабраплёсы, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Чырвоны Бор».

Апісанне

Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Найбольшая глыбіня 4,7 м. Аб’ём вады ў возеры 0,54 млн м³. Плошча вадазбору 0,33 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Паўднёва-заходнія і заходнія схілы катлавіны маюць вышыню да 20 м, паўднёва-ўсходнія і ўсходнія стромкія, вышынёй 8—10 м. Паўночныя схілы нізкія. Берагі нізкія, вышынёй да 0,5 м. Мелкаводдзе пясчанае і глеістае. Астатняя частка дна возера выслана сапрапелем. Возера мезатрофнае. Дно ўкрыта імхамі, арганічнае жыццё развіта слаба.

У возеры водзяцца акунь, шчупак звычайны, плотка, краснапёрка. На возеры адзначаны рэдкі ахоўны від раслін — лабелія Дортмана[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-9. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.(руск.)
  2. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Азёры Расонскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Свольны
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum