wd wp Пошук:

Бружмелевыя

Бружмелевыя[3] (Caprifoliaceae) — сямейства дрэў, кустоў і траў парадку Варсянкакветныя (Dipsacales).

Распаўсюджанне і экалогія

Арэал ахоплівае ўмераны пояс Паўночнага паўшар’я; у паўднёвым іх трохі, а ў трапічным поясе сустракаюцца толькі па гарах; травяністых форм вельмі мала.

Батанічнае апісанне

Лісце заўсёды супратыўнае, то ёсць размешчанае парамі, у большасці суцэльнае, без прылісткаў (але ў нешматлікіх відаў яны ёсць).

Кветкі як правільныя, так і няправільныя, — двухбакова сіметрычныя; тычынак 5; з ніжняй завязі ўтвараецца плодягада або касцянка.

Класіфікацыя

Традыцыйная класіфікацыя

Традыцыйна сямейства падзялялі на тры падсямействы:

Сучасная класіфікацыя

Па інфармацыі сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN), сямейства Бружмелевыя змяшчае 37 родаў[4], якія адносяцца да шасці падсямействаў:

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, сямейства ўключае 53 роды.[5]

Выкарыстанне

Прымяненне бружмелевых невялікае. Не даючы ні страявога, ні вырабнога лесу, яны разводзяцца ў садках, як прыгожаквітнеючыя кусты і ліяны для алей, груп і вертыкальнага азелянення.

Плады некаторых відаў бружмелю ядомыя, па смаку нагадваюць буякі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Caprifoliaceae. Архівавана 24 верасня 2015.
  5. Caprifoliaceae(англ.) . The Plant List. Version 1.1. (13 студзеня 2013). Праверана 14 верасня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Бружмелевыя
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання