wd wp Пошук:

Каліна

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каліна (значэнні). Каліна[3] (Viburnum) — род кветкавых раслін сямейства Адоксавыя (Adoxaceae).

Апісанне

Лістападныя або вечназялёныя кусты і дрэвы вышынёю да 4 м. Лісце трох-, пяцілопасцевае. Кветкі белыя ці ружова-белыя, сабраныя ў парасонападобныя мяцёлкі. Плод — ярка-чырвоная касцянка, ядомыя.

Арэал і экалогія

Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі дзікарослая каліна звычайная, або чырвоная расце на ўзлесках, высечках, сярод хмызняку, па берагах рэк і азёр.

Класіфікацыя

Таксанамія

Род Каліна ўваходзіць у сямейства Адоксавыя (Adoxaceae) парадку Варсянкакветныя (Dipsacales).

Раней род уваходзіў у сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae) або вылучаўся ў асобнае сямейства Калінавыя (Viburnaceae Raf., 1820), але пасля даследаванняў, праведзеных групай APG, яго таксанамічнае становішча было зменена: па сістэме класіфікацыі APG II (2003) род уваходзіць у сямейства Адоксавыя парадку Варсянкакветныя.

  яшчэ 6 сямействаў
(па сістэме APG II)
 
      прыкладна 150 відаў
  парадак
Варсянкакветныя
    род
Каліна
 
           
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства
Адоксавыя
   
         
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па сістэме APG II)
  яшчэ 3 роды (Адокса, Бузіна, Sinadoxa)  
     

Віды

Асноўны артыкул: Віды роду Каліна Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 166 відаў[4]. Некаторыя з іх:

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя, харчовыя, фарбавальныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Вырошчваецца ў садах і парках.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: Наука и техника, 1967. — С. 140. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Viburnum(англ.) . The Plant List. Version 1.1. (5 студзеня 2013). Праверана 11 студзеня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Каліна