Паўночнік[4] (Knáutia) — род раслін падсямейства Dipsacoideae сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).
Род названы ў гонар нямецкага натураліста і лекара Хрысціяна Кнаута[de][5] (1656—1716), вядомага працай Methodus plantarum genuina(лац.) (Гале, 1705), у якой ён прапанаваў сістэму класіфікацыі раслін, заснаваную на ўласцівасцях вяночка[6]. Па іншых дадзеных, род названы ў гонар абодвух братоў Кнаутаў — названага Хрысціяна Кнаута і яго старэйшага брата, лекара і батаніка Крыстофа Кнаута[de][7] (1638—1694).
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны[5][8].
Сцябло прамое, часта полае[5].
Лісце супратыўнае, цэльнакрайняе або перыстарассечанае, сцябловае лісце сядзячае, ніжняе — чарашковае[8].
Кветкі абодваполыя, сабраны ў галоўкі. Ложа суквецця пакрыта шчацінкамі. Вяночак з чатырма няроўнымі лопасцямі. Чашачка сподачкападобная, шчаціністая, з 8-16 зубчыкамі. Песцік з доўгім слупком і галоўчатым або двухлопасцевым лычыкам. Тычынак пяць[5][8].
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (2013), род уключае 48 відаў[9]:
![]() |
![]() |
Яшчэ каля 150 відавых назваў гэтага роду мае ў The Plant List (2013) статус unresolved name, то ёсць адносна гэтых назваў нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць як назвы самастойных відаў — альбо іх варта звесці ў сінаніміку іншых таксонаў[9].