wd wp Пошук:

Браніслава Фамінічна Ніжынская

Браніслава Фамінічна Ніжынская (польск.: Bronisława Niżyńska; 8 студзеня 1891, Мінск, Расійская імперыя — 21 лютага 1972, Лос-Анджэлес, ЗША) — руская артыстка балета польскага паходжання, балетмайстар, харэограф і балетны педагог. Малодшая сястра выдатнага танцоўшчыка Вацлава Ніжынскага.

Біяграфія

Браніслава Ніжынская і Эн Хатчынсан, 1942 год
Скульптура Вацлава Ніжынскага (Фаўн) і Браніславы Ніжынскай (Німфа), усталяваная ў 2011 годзе ў Вялікім Тэатры ў Варшаве (скульптар Генадзь Яршоў)

Нарадзілася 8 студзеня 1891 года ў Мінску. Была трэцім, малодшым дзіцем у сям’і артыстаў балета, ураджэнцаў Варшавы Томаша (ці, па-руску, Фамы) Ніжынскага і Элеаноры Берады. Бацька пачынаў у оперным тэатры ў Варшаве, а выйшаўшы ў адстаўку выступаў і ставіў танцы ў шматлікіх гарадах Расійскай імперыі. Пасля 1897 года бацькі развяліся, і маці з дзецьмі пераехала ў Пецярбург. У 1902 годзе Браніслава была прынята ў Тэатральнае вучылішча, дзе ўжо вучыўся яе брат. Сярод яе педагогаў былі Міхаіл Фокін, Мікалай Легат і Энрыка Чэкеці.

У 1908 годзе, пасля заканчэння вучылішча, Ніжынская ўвайшла ў склад балетнай трупы Марыінскага тэатра, які пакінула ў знак пратэсту ў 1911 годзе пасля звальнення Вацлава Ніжынскага з Імператарскай трупы.

З 1910 па 1913 год, як і брат, удзельнічала ў «Рускіх сезонах» Сяргея Дзягілева. На думку Ігара Стравінскага, яна была лепшым балетмайстрам Дзягілеўскай антрэпрызы, і неперасягненай танцоркай, а яе дуэт з братам — «найлепшай балетнай парай, якую толькі можна пажадаць». Пры гэтым сам Дзягілеў не жадаў даваць Браніславе галоўных роляў, бо яе характэрны скуласты твар і моцная постаць з вялікімі грудзьмі не падыходзілі для лірычных эфемерных вобразаў, якія часцей за ўсё ўвасаблялі прымы.

19 студзеня 1919 года яна адкрыла ў Кіеве «Школу рухаў Браніславы Ніжынскай», дзе сярод яе вучняў былі Серж Ліфар, які пазней стаў апошнім прэм’ерам Дзягілева, і першая расійская чэмпіёнка ў бегу на 100 м Ніна Папова.

У 1921 годзе Ніжынская эмігравала і зноў пачала працаваць у Дзягілева ў якасці харэографа. У 1923 годзе яна паставіла для Дзягілева паўгадзінны балет «Вяселька», які стаў пераломным пунктам у стылістычным пераходзе да новага неакласічнага балета. За некалькі гадоў супрацоўніцтва з Дзягілевым Браніслава, не спыняючы выступаць на сцэне, паставіла балеты «Байка» Ігара Стравінскага, «Спакуса пастушкі», «Лані», «Дакучныя», «Блакітны экспрэс». У 1925 годзе ў Дзягілева акрамя Мясіна з’явіўся новы малады харэограф — Джордж Баланчын, і той стаў менш мець патрэбу ў паслугах Ніжынскай. Апошняй яе працай для «Рускіх сезонаў» быў балет «Рамэа і Джульета» Канстанта Ламберта (1926).

У 1927 годзе паставіла балет «Ала і Лолій» на музыку «Скіфскай сюіты» Сяргея Пракоф’ева ў тэатры Калон у Буэнас-Айрэсе.

У 1928 годзе Ніжынская стала харэографам і педагогам навастворанай трупы Іды Рубінштэйн. У тым жа годзе паставіла для яе ў Парыжы «Балеро» Марыса Равеля. У 1932 годзе арганізавала ўласную балетную трупу.

У 1935 годзе працавала ў Галівудзе, паставіўшы танцы фей на музыку Фелікса Мендэльсона для фільма Макса Райнгарта «Сон у летнюю ноч».

У 1938 годзе пераехала ў ЗША, дзе адкрыла балетную школу і зноў занялася выкладчыцкай дзейнасцю. Пасля працягвала супрацоўнічаць з рознымі балетнымі трупамі, у тым ліку з тэатрам «Калон».

Памерла 21 лютага 1972 года ў Лос-Анджэлесе ад сардэчнага прыступу.

Сям’я

Ушанаванне памяці

У рамках святкавання 100-годдзя «Рускіх балетаў» 11 чэрвеня 2011 года ў фае варшаўскага Вялікага тэатра была ўсталявана бронзавая скульптура Вацлава і Браніславы Ніжынскіх у вобразе Фаўна і Німфы з балета «Пасляпаўдзённы адпачынак фаўна» (скульптар Генадзь Яршоў).

Сачыненні

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bronislava Nijinska // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bronislawa Nijinska // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Балетмайстры ЗША
Катэгорыя·Балетмайстры XX стагоддзя
Катэгорыя·Аўтары знакамітых дзённікаў
Катэгорыя·Балетмайстры Францыі
Катэгорыя·Балетныя педагогі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Балетмайстры Рускага балета Дзягілева
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Артысты балета Марыінскага тэатра
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Балетмайстры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Артысты балета Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі 21 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
Катэгорыя·Балетныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Харэографы
Катэгорыя·Артысты балета Расійскай імперыі
Катэгорыя·Балетныя педагогі Украіны
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мемуарысты рускага замежжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артысты Рускага балета Дзягілева
Катэгорыя·Балетныя педагогі ЗША
Катэгорыя·Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі
Катэгорыя·Балетныя педагогі Францыі