wd wp Пошук:

Макс Райнгарт

Макс Ра́йнгарт (ням.: Max Reinhardt, сапр. Гольдман; 9 верасня 1873, г. Бадэн, Аўстрыя30 кастрычніка 1943) — нямецкі рэжысёр, акцёр, тэатральны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў тэатральную школу пры Венскай кансерваторыі (1894). З 1894 акцёр, у 1905—1933 кіраўнік Нямецкага тэатра ў Берліне (цяпер яго імя). Выканаўца характарных роляў: Акім («Улада цемры» Л. Талстога), Энгстранд («Здані» Г. Ібсена) і інш. У 1901 дэбютаваў як рэжысёр. У створаных ім тэатрах і студыях (Берлін, Вена) эксперыментаваў у галіне формы, новых выразных сродкаў, імкнуўся да ансамблевасці выканання. Ставіў пераважна нямецкую і антычную класіку, У. Шэкспіра, М. Горкага і інш. Сярод лепшых пастановак: «На дне» М. Горкага (пастаўлена пад назвай «Начлежка»), «Сон у летнюю ноч», «Венецыянскі купец», «Гамлет» Шэкспіра, «Цар Эдыл» Сафокла — Г. Гофмансталя. З 1933 у эміграцыі ў Аўстрыі, з 1938 — у ЗША. Заснаваў у Галівудзе тэатр, школу, здымаў фільмы.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118599380 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 Рейнхардт Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Max Reinhardt // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Find a Grave — 1995. Праверана 29 жніўня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Акцёры Германіі
Катэгорыя·Акцёры Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі 30 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжняй Аўстрыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1873 годзе
Катэгорыя·Памерлі 31 кастрычніка