wd wp Пошук:

Боцікі шарсцістагубыя

Боцікі шарсцістагубыя[3], Мышабой[4] (Aconitum lasiostomum) — кветкавая расліна роду Боцікі (Aconitum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з прамым сцяблом вышынёй да 1,5 м і 3—5-далонепадобна рассечаным чаргаваным лісцем. Долі ліста шырокія клінападобныя, разыходныя. Ніжняе лісце (2—4) на доўгіх голых ці апушаных чаранках, верхняе — кароткачаранковае або сядзячае. Суквецце — густая гронка даўжынёй 20—30 см з жаўтаватых кветак. Шлём пакрыты кароткімі кучаравымі валаскамі. Сярэднія долі калякветніка барадатыя. Плод — шматнасенная, апушаная лістоўка.

Арэал і экалогія

Распаўсюджаны ў стэпавай і лесастэпавай зонах Усходняй Еўропы. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночна-заходняй мяжой арэала. Месцы росту: берагі рэк, парослыя хмызняком. Расце невялікімі групамі або адзінкавымі экзэмплярамі.

Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Таксанамія

Від Боцікі шарсцістагубыя ўваходзяць у род Боцікі (Aconitum) трыбы Delphinieae падсямейства Ranunculoideae сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae) парадку Казяльцовакветныя (Ranunculales).

  яшчэ чатыры падсямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 2 роды  
         
  сямейства Казяльцовыя     трыба Delphinieae     від
Боцікі шарсцістагубыя
               
  парадак Казяльцовакветныя     падсямейства Ranunculoideae     род
Боцікі
   
             
  яшчэ дзесяць сямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ восем трыб
(па Сістэме APG II)
  яшчэ ад 250 да 300 відаў
     

Значэнне

Дэкаратыўная і ядавітая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. ,. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Боцікі