Пратэктарат Бечуаналенд (англ.: Bechuanaland Protectorate) — пратэктарат Вялікабрытаніі ў Паўднёвай Афрыцы, існаваў з 31 сакавіка 1885 года па 30 верасня 1966.
У 1885 г. на частцы тэрыторый, населеных плямёнамі тсвана, размешчаных на поўдзень ад ракі Малопа, і тэрыторыі бурскіх рэспублік Стэлаланд і Гашэн, абвешчаных у 1882 годзе, была заснавана Каронная калонія Бечуаналенд з цэнтрам у Мафікенгу, у 1895 годзе далучаная да Капскай калоніі і ўвайшла ў 1910 г. у склад ПАС . На астатняй частцы ў 1885 быў заснаваны пратэктарат Бечуаналенд, адміністрацыя якога размяшчалася таксама ў Мафікенгу, з захаваннем мясцовай улады правадыроў тсвана. У 1890 ён быў пашыраны за кошт Нгаміленда. У 1891 годзе пратэктарат быў перададзены ў падпарадкаванне Вярхоўнага камісара па Паўднёвай Афрыцы, якім быў да 1910 года губернатар Капскай калоніі, у 1910—1961 гг. Генерал-губернатар ПАС, з 1961 — пасол Вялікабрытаніі ў ПАР. Спробы Вялікабрытаніі падпарадкаваць Бечуаналенд ПАС або Радэзіі сустракалі супраціў правадыроў. У выніку ў 1966 годзе была абвешчаная незалежнасць Рэспублікі Батсвана.
Тэмы гэтай старонкі (5):