wd wp Пошук:

Каронная калонія

Каронная калонія (англ.: Crown Colony) — тып каланіяльнай адміністрацыі ў брытанскай імперыі[1].

Каронныя калоніі кіраваліся губернатарам, прызначаным каралеўскай уладай (і, пазней, Colonial Office)[2]. Хоць гэты тэрмін не ўжываўся ў той час, першай з каронных калоній была Віргінія, пасля таго як каралеўская ўлада атрымала кантроль над ёй у 1624 годзе ад Лонданскай Віргінскай кампаніі (Virginia Company)[3].

Да сярэдзіны XIX стагоддзя тэрмін галоўным чынам ужываўся для тых калоній, якія былі набыты ў выніку войн, такіх як Трынідад і Брытанская Гвіяна. А пасля гэтага моманту ён ужываўся шырэй — для любой калоніі акрамя ўладанняў у Брытанскай Індыі і брытанскіх паселішчаў, такіх як Аўстралія, Канада і Новая Зеландыя (якія пазней сталі дамініёнамі)[4].

Тэрмін ужываўся аж да 1981 года, калі Закон аб брытанскім падданстве перакласіфікаваў некалькі астатніх брытанскіх калоній як «Брытанскія залежныя тэрыторыі». З 2002 года яны вядомыя як Брытанскія заморскія тэрыторыі.

Тыпы каронных калоній

Існавала тры тыпы каронных калоній:

Гл. таксама

Зноскі

  1. U.S. Library of Congress — Glossary of terms
  2. Jenks, p.70
  3. Porter, p.477
  4. Olson, p.343
  5. Jenks, p.71-4

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Брытанская імперыя