wd wp Пошук:

Малопа

Мало́па[1] (англ.: Molopo River, афр.: Moloporivier) — рака ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і часткова на мяжы з Батсванай, правы прыток ракі Аранжавая.

Даўжыня ракі каля 1000[2][3] км. Выток ракі знаходзіцца на плато Сярэдні Велд. Працякае па паўднёвай ускраіне пустыні Калахары. Сцёк ракі зменлівы. Сталы сцёк маецца да горада Мафікенг. Да 23° у. д. сцёк мае сезонны характар, далей рэчышча перасыхае. Вусце Малопа знаходзіцца непадалёк ад паўднёва-ўсходняй мяжы Намібіі[2].

Галоўныя прытокі: Насоб (правы) і Курумар (левы).

Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

Зноскі

  1. Націск у адпаведнасці з Африка: энциклопедический справочник. Т. 2.
  2. 1 2 Molopo River(англ.)  // Encyclopaedia Britannica
  3. Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 198. — 671 с. с илл.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Басейн Атлантычнага акіяна ў Афрыцы
Катэгорыя·Рэкі Батсваны
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі ПАР
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта