wd wp Пошук:

Мафікенг

Мафікенг, да 1980 года Мафекінг (тсвана: Mafikeng, англ.: Mafeking) — горад у ПАР, цэнтр Паўночна-Заходняй правінцыі, размешчаны на мяжы з Батсванай, у 1400 км ад Кейптаўна і 260 км ад Яганэсбурга. У 2001 насельніцтва горада складала 49300 чалавек. Размешчаны на стэпавай раўніне на вышыні 1500 м па берагах ракі Малопа.

Гісторыя

Першапачаткова ў раёне горада размяшчалася рэзідэнцыя правадыроў племя баралонг, якое належыць да тсвана. У 1880-я гады брытанскія каланісты, выкупіўшы ў правадыроў зямлю, заснавалі паселішча Мафікенг, што перакладаецца з мовы тсвана як месца камянёў. Пазней жыхары сталі вымаўляць назву як Мафекінг. Падчас Другой англа-бурскай вайны горад, гарнізонам якога камандаваў Роберт Бадэн-Паўэл, быў абложаны бурамі з кастрычніка 1899 да мая 1900, пасля чаго яны знялі аблогу. Горад адносіўся першапачаткова да калоніі Бечуаналенд, цэнтрам якой з’яўляўся, з 1895 да Капскай калоніі, з 1910 да ПАС. Таксама ў Мафікенгу з 1885 па 1965 гады размяшчаўся цэнтр суседняга пратэктарата Бечуаналенд.

У 1970-я гады ў горадзе размяшчалася часавая сталіца бантустана Бапутатсвана, у склад якога ён не ўваходзіў. Неўзабаве побач была пабудавана сталіца бантустана, Ммабата. У 1980 горад быў афіцыйна пераназваны ў Мафікенг. Пасля ліквідацыі бантустана ў 1994 Мафікенг і Ммабата былі аб’яднаны, прычым Мафікенг стаў сталіцай Паўночна-Заходняй правінцыі.

Клімат

Клімат Мафікенга
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 30,6 29,3 28,2 25,8 22,8 20,4 20,2 23,4 26,9 29,5 29,7 30,5 26,4
Сярэдняя тэмпература, °C 23,7 22,8 21,4 18,2 14,3 11,4 11,3 14,2 18,1 21,3 22,4 23,4 18,5
Сярэдні мінімум, °C 16,8 16,4 14,6 10,5 5,8 2,3 2,4 5,0 9,3 13,2 15,0 16,3 10,6
Норма ападкаў, мм 111,5 83,1 79,0 53,3 14,7 5,6 2,5 5,5 15,2 43,7 68,6 85,5 568,2
Крыніца: ,

Адукацыя

У горадзе размешчаны адзін з кампусаў Паўночна-заходняга ўніверсітэта.

Зноскі

  1. South African Post Office
  2. http://www.postoffice.co.za/tools/pcodes.xls

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1885 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Англа-бурскія войны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады ПАР