wd wp Пошук:

Берыт Ліндхальм

Берыт Марыя Ліндхальм (шведск.: Berit Maria Lindholm, у дзявоцтве Ю́нсан шведск.: Jonsson; 18 кастрычніка 1934, Стакгольм) — шведская оперная спявачка (драматычнае сапрана).

Скончыла оперна-драматычную школу ў Стакгольме ў 1963 годзе. З 1966 года выступала ў буйнейшых тэатрах Еўропы і Амерыкі. Адна з лепшых выканальніц 20 стагоддзя сапранавых партый у операх Рыхарда Вагнера: Брунгільда, Ізольда, Лізавета і Венера, Эльза («Валькірыя», «Трыстан і Ізольда», «Тангейзер», «Лаэнгрын»). Сярод іншых партый: Аіда, Амелія («Аіда», «Баль-маскарад» Джузэпэ Вердзі), Леанора («Фідэліа» Л. Бетховена), Тоска, Турандот («Тоска», «Турандот» Дж. Пучыні), Касандра («Траянцы» Г. Берліёза).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 31 снежня 2019.
  2. Berit Maria Lindholm // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах
  3. Berit Lindholm // Discogs — 2000.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка