Берыт Марыя Ліндхальм (шведск.: Berit Maria Lindholm, у дзявоцтве Ю́нсан шведск.: Jonsson; 18 кастрычніка 1934, Стакгольм) — шведская оперная спявачка (драматычнае сапрана).
Скончыла оперна-драматычную школу ў Стакгольме ў 1963 годзе. З 1966 года выступала ў буйнейшых тэатрах Еўропы і Амерыкі. Адна з лепшых выканальніц 20 стагоддзя сапранавых партый у операх Рыхарда Вагнера: Брунгільда, Ізольда, Лізавета і Венера, Эльза («Валькірыя», «Трыстан і Ізольда», «Тангейзер», «Лаэнгрын»). Сярод іншых партый: Аіда, Амелія («Аіда», «Баль-маскарад» Джузэпэ Вердзі), Леанора («Фідэліа» Л. Бетховена), Тоска, Турандот («Тоска», «Турандот» Дж. Пучыні), Касандра («Траянцы» Г. Берліёза).