wd wp Пошук:

Бертран Барэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барэр. Бертран Барэр дэ В’ёзак (фр.: Bertrand Barère de Vieuzac; 10 верасня 1755, Тарб, — 13 студзеня 1841, там жа) — французскі палітык, адвакат, дзеяч Вялікай французскай рэвалюцыі, дэпутат Устаноўчага сходу і Нацыянальнага канвента.

Біяграфія

У 1789 годзе Бертран Барэр быў абраны ў Генеральныя штаты. Дзякуючы свайму такту і красамоўству Барэр быў абраны ў Канвент, дзе заняў уплывовае становішча. У час судовага працэсу над Людовікам XVI старшынстваваў у Канвенце. Пад уплывам пагрозлівага становішча парыжскага насельніцтва і якабінцаў, прагаласаваў за неадкладнае пакаранне смерцю караля Францыі. Барэру таксама належыць зварот да французаў аб гэтым працэсе.

Калі пачалася барацьба паміж мантаньярамі і жырандыстамі, Барэр, абраны ў першы Камітэт грамадскага выратавання, імкнуўся быць пасроднікам паміж імі і стаў правадыром цэнтра ў Канвенце. Імкнучыся толькі да панавання, Барэр, бачачы гібель жырандыстаў, далучыўся да партыі Гары і быў абраны ў другі камітэт грамадскага выратавання, дакладчыкам якога Барэр быў у Канвенце. У Камітэце грамадскага выратавання займаўся пытаннямі знешняй палітыкі і народнай адукацыі. З’яўляючыся членам камітэта, супрацоўнічаў з Ж. Ж. Дантонам, затым з М. Рабесп’ерам. У дні Тэрмідора (2728 ліпеня 1794 года) выступіў супраць Рабесп’ера. Нягледзячы на тое, што Барэр спрыяў падзенню апошняга, ён усё ж быў абвінавачаны ў саўдзеле з ім і 1 красавіка 1795 года прысуджаны да выгнання ў Французскую Гвіяну. Пакаранне не было прыведзена ў выкананне і пасля 18 брумера Барэр патрапіў пад агульную амністыю.

Прыняты непрыхільна Банапартам, Барэр прысвяціў сябе літаратуры. Пасля другой рэстаўрацыі Барэр быў выгнаны, як забойца караля (24 чэрвеня 1815 года). Жыў у Бруселі, а пасля Ліпеньскай рэвалюцыі вярнуўся ў Францыю, дзе ў 18311840 гадах быў прэфектам у дэпартаменце Верхніх Пірэнеяў. На момант сваёй смерці, заставаўся апошнім жывым членам “Камітэта грамадскага выратавання”.

Сачыненні

Яго «Memoires» у 4 тамах выдадзена Іпалітам Карнj ў Парыжы ў 1842 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Барер Бертран // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Барреръ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1836. — Т. 5. — С. 1.

Спасылкі

Папярэднік:
Анры Грэгуар
6-ы Старшыня Канвента
29 лістапада 179213 снежня 1792
Пераемнік:
Жак Дэфермон
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Адвакаты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1755 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Нацыянальнага сходу ад трэцяга саслоўя (1789—1791)
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Верхнія Пірэнеі
Катэгорыя·Памерлі ў 1841 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Члены Нацыянальнага Канвента
Катэгорыя·Палітыкі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тарбе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Адвакаты паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта