wd wp Пошук:

Бенгт Хольмстрэм

Бенгт Роберт Хольмстрэм (шведск.: Bengt Robert Holmström; нар. 18 красавіка 1949, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі і амерыканскі эканаміст, прафесар эканомікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, прэзідэнт «Эканаметрычнага таварыства» (2011). Лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля (2016).

Біяграфія

Хольмстрем нарадзіўся 18 красавіка 1949 года ў Хельсінкі[7][8]. Прадстаўнік шведскай меншасці ў Фінляндыі.

Хольмстрэм атрымаў ступень бакалаўра навук па матэматыцы ў Хельсінкскім універсітэце у 1972 годзе, а магістарскую ступень у 1975 годзе ў Стэнфардскім універсітэце. Магістарская праца была прысвечана даследаванням аперацый. Доктарская ступень была прысуджана ў 1978 годзе ў Стэнфардскай вышэйшай школе бізнесу[7].

Выкладчыцкую дзейнасць пачаў у 1978—1979 гадах на пасадзе асістэнта прафесара кафедры сістэм і даследаванняў аперацый у Шведскай школе эканомікі і дзелавога адміністравання (вышэйшая навучальная ўстанова Фінляндыі). Працягнуў асістэнтам прафесара кіраўніцкай эканомікі ў 1979—1980 гадах і асацыяваным прафесарам у 1980—1983 гадах у Школе менеджменту Келага пры Паўночна-Заходнім універсітэце. У 1983—1994 гадах займаў пасаду поўнага прафесара эканомікі ў Ельскім універсітэце, а ў 1985—1994 гадах прафесар кафедры эканомікі і кіравання імя Эдвіна Бейнеке пры Вышэйшай школе менеджменту Ельскага ўніверсітэта. З 1994 года прафесар кафедры эканомікі і менеджменту, а з 1997 года прафесар кафедры эканомікі імя Пола Самуэльсана Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і MIT Sloan школы менеджменту. У 2003—2006 гадах быў кіраўніком кафедры эканомікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Быў членам савета дырэктараў у арганізацыях Kuusakoski Ltd (1989—2008), Prospectus (1994—1995), Nokia Corporation (1999—2012). На бягучы момант з’яўляецца дзеючым членам савета дырэктараў «Фінскага дзелавога і палітычнага форуму» з 2005 года, «Даследчага інстытута фінскай эканомікі» з 2005 года, фонду ўніверсітэта Аалта з 2008 года[7].

10 кастрычніка 2016 года Бенгту Хольмстрэму і Оліверу Харту (ЗША) была прысуджана прэмія па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля «за унёсак у тэорыю кантрактаў». На думку нобелеўскага камітэта, працы Хольмстрэма і Харта, прысвечаныя аналізу кантрактных дамоўленасцяў, заклалі «інтэлектуальныя асновы для распрацоўкі палітык і інстытутаў у шмат якіх сферах, уключаючы заканадаўства аб банкруцтве і палітычныя канстытуцыі»[9].

Сям’я

Хольмстрэм жанаты на Анелі Куусакоскі, у 1974 годзе у іх нарадзіўся сын Сэм[7].

Унёсак у навуку

У 1979 годзе Хольмстрэм прапанаваў так званы «прынцып інфарматыўнасці» (пазней яго яго сталі зваць «прынцыпам Хольмстрэма»), сутнасць якога палягае ў залежнасці аплаты працы агента ад такіх велічынь, якія з’яўляюцца істотнымі для ацэнкі дзеянняў гэтага агента і на якія слаба ўплываюць тыя фактары, якія з дзеяннямі агента не злучаны. Хольмстрэм тлумачыў, што нельга ставіць узнагароду агента ў залежнасць ад тых фактараў, якія істотна залежаць ад стану эканомікі. Напрыклад, нельга прывязваць гэту ўзнагароду да дынамікі абсалютнага кошту акцый кампаніі — больш правільна ўлічваць дынаміку кошту гэтых акцый адносна дынамікі кошту іншых акцый у гэтай жа галіне[9].

Хольмстрэмам была таксама распрацавана тэорыя так званых «дынамічных стымулаў». Ім былі фармалізаваны такія выпадкі стасунку працадаўцы і працаўніка, пры якіх працаўнікі могуць паказваць досыць высокую эфектыўнасць ва ўмовах адсутнасці бягучых стымулаў — арыентуючыся на будучыню: на стварэнне добрай рэпутацыі і змену працы пры вычарпанні магчымасцяў на бягучым месцы[9].

Узнагароды

За свае дасягненні быў неаднаразова узнагароджаны:

Бібліяграфія

Некаторыя публікацыі:

Зноскі

  1. Bengt Holmstrom // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bengt Holmström // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Bengt Holmström // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. CURRICULUM VITAE – July, 2019: BENGT ROBERT HOLMSTROM Праверана 10 кастрычніка 2016.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 CURRICULUM VITAE – July, 2019: BENGT ROBERT HOLMSTROM Праверана 11 кастрычніка 2016.
  6. 1 2 3 http://economics.mit.edu/faculty/bengt/cv Праверана 10 кастрычніка 2016.
  7. 1 2 3 4 Massachusetts Institute of Technology Bengt Robert holmstrom.
  8. Blaug M., Vane H.R. Who’s Who in Economics, Fourth Edition. — Edward Elgar Publishing. — С. 380—382. — ISBN 978-1-84064-992-5.
  9. 1 2 3 Ткачёв, Фейнберг, 2016

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Катэгорыя·Эканамісты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі інжынерных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хельсінкі
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Выпускнікі Стэнфарда
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта