Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Б. Тарашкевіча ў Бельску Падляскім (польск.: Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim) — сярэдняя школа ў Бельску Падляскім, якая дзейнічае з верасня 1944 года. Названы ў гонар Браніслава Тарашкевіча (1892—1938), беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, мовазнаўца.
У 2021 годзе ліцэй наведаў Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Тут ён сустрэўся са навучэнцамі, выкладчыкамі і прадстаўнікамі беларускай меншасці[1].