wd wp Пошук:

Рыгор Сасна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сасна (значэнні).

Рыгор Сасна (30 красавіка 1939, в. Шарні пад Орляй — 6 студзеня 2016[1]) — гісторык царквы, беларусазнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Афанасія і Марыі. Вучыўся ў пачатковых школах у Малінніках і Орлі. У 1953—1957 гадах вучыўся ў Беларускім ліцэі ў Бельску-Падляшскім. Вучыўся ў Праваслаўнай духоўнай семінарыі і Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве. Студэнтам, у 1960 годзе ажаніўся з настаўніцай Антанінай Троц. У 1960 годзе высвечаны на святара Варшаўска-Бельскім епіскапам. Тытул прэсвітара атрымаў у варшаўскай царкве на Волі.[2]

Пачаў служыць у прыходзе Кальнікаў у Падкарпацкім ваяводстве. Зацікавіўся гісторыяй Царквы і яе вернікаў на гэтай тэрыторыі. Потым служыў у Кодні. Затым, на працягу 20 гадоў, служыў вікарным парафіі ў Сямятычах. У 1966 годзе абараніў магістарскую працу «Падстава, на якой фармавалася ідэя царкоўнай уніі ў Польшчы пад канец XVI стагоддзя». Пазней абараніў і доктарскую дысертацыю «Гісторыя праваслаўных прыходаў Беласточчыны ў межах сённяшняй Варшаўска-Бельскай епархіі». З 1987 года настаяцель царквы ў Рыбалах.[2]

Дзейнасць

Усе гады святарскай службы спалучаў з навукова-даследчыцкай працай. Даследваў гісторыю праваслаўнай царквы на Падляшшы, збіраў бібліяграфію на гэтую тэму. Працаваў у архівах Падляшша, Мінска, Масквы, Пецярбурга, Лондана.[2]

Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя паасобных прыходаў, цяперашніх і колішніх — даследаваў мінулае больш за 100 прыходаў, з некалькі дзясяткаў даследаванняў выраслі ў манаграфіі; дэмаграфічна-статыстычныя пытанні; даследаванні бібліяграфічнага характару.[2]

Аўтар 33 кніг па гісторыі Царквы і сотні артыкулаў. Між іншага, кніга «Święte miejsca i cudowne ikony» пра святыя месцы і цудоўныя іконы Беласточчыны, кніга пра былыя прыходы паміж Бугам і Бобрай, кніга пра лёс ікон, якія ў ліхалецці трапілі ў розныя куткі свету, таксама, у сааўтарстве з Д. Фіёнікам выдаў манаграфіі праваслаўных прыходаў (Орлі, Бельска, Рыбалаў і Пасынак), у сааўтарстве з м. Антанінай — манаграфію прыхода ў Жэрчычах і Ласінцы.[2]

Сабраў багаты бібліяграфічны матэрыял, якія пастаянна папаўняецца і сістэматычна публікуецца. Удзельнічае ў рэдкалегіях навуковых часопісаў, з’яўляецца членам некалькіх навуковых таварыстваў.[2]

Прызнанне

Зноскі

  1. Zmarł o. Grzegorz Sosna, cerkiew.pl
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Лукша М. Святар, навуковец,…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча
Катэгорыя·Беларусы ў Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бельскім павеце (1919—1939)
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства)
Катэгорыя·Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Беларусісты
Катэгорыя·Гісторыкі праваслаўнай царквы Беларусі