wd wp Пошук:

Анджэй Дуда

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дуда (значэнні). А́нджэй Ду́да (польск.: Andrzej Duda (i); нар. 16 мая 1972, Кракаў) — польскі палітык. Прэзідэнт Польшчы з 2015 года.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 мая 1972 года ў сям’і прафесараў Горна-Гутнічай Акадэміі ў Кракаве пры Польскай Народнай Рэспубліцы. Бацькі Анджэя — Ян Дуда і Яніна Мілеўская-Дуда.

Да 1990 года працаваў інструктарам скаўцкага руху. У 1996 годзе скончыў факультэт права і адміністрацыі Ягелонскага ўніверсітэта. З 1997 да 2005 года быў асістэнтам на юрыдычным факультэце Ягелонскага ўніверсітэта, а ў 2005 годзе атрымаў доктарскую навуковую ступень. Таксама ў 2005 годзе заснаваў уласную адвакацкую канцылярыю.

У 2005 годзе звязаўся з партыяй «Права і справядлівасць», першапачаткова як дарадчык парламенцкага клуба партыі, а ў 2006 годзе быў пакліканы міністрам юстыцыі Збігневам Зёбрам на пасаду падсакратара ў міністэрстве. На парламенцкіх выбарах 2007 года не быў абраны ў Сейм. З 2008 да 2010 года служыў падсакратаром у канцылярыі прэзідэнта Леха Качыньскага. З 2011 года — дэпутат польскага Сейма ад партыі «Права і справядлівасць», з 2014 года — дэпутат Еўрапейскага парламента ад гэтай партыі.

10 мая 2015 года на выбарах прэзідэнта Польшчы набраў найбольшую колькасць галасоў (34,76 %) і выйшаў у другі тур разам з дзеючым Прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім. 24 мая 2015 года быў абраны Прэзідэнтам Польшчы, атрымаўшы перамогу ў другім туры выбараў[4].

На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года з невялікай перавагай у другім туры перамог мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага і быў пераабраны на другі прэзідэнцкі тэрмін.

У 2021 годзе прыехаў на Беласточчыну на запрашэнне дзеячаў беларускіх грамадскіх арганізацый. У час візіту Прэзідэнт Дуда наведаў вёску Заляшаны, дзе аддаў даніну павагі жыхарам-беларусам, забітым у 1946 годзе жаўнерамі польскага падпольнага падраздзялення Рамуальда Райса «Бурага»[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 http://www.sejm.gov.pl/sejm7.nsf/posel.xsp?id=077
  2. Andrzej Duda // Brockhaus Enzyklopädie
  3. http://www.prezydent.pl/prezydent/biografia-andrzeja-dudy/
  4. Анджэй Дуда выйграў прэзідэнцкія выбары ў Польшчы(недаступная спасылка)
  5. polskieradio.pl

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Кавалеры партугальскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары юрыдычных навук
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Польшчы
Катэгорыя·Члены партыі «Права і справядлівасць»
Катэгорыя·Прэзідэнты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 7 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кракаве
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Стара Планіна»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага льва
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Асобы