wd wp Пошук:

Беларускі археаграфічны штогоднік

«Белару́скі археаграфі́чны штого́днік» — навуковы часопіс Археаграфічнай камісіі Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 2006 года — Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь) і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. Выдаецца з 2000 года[1]. На 2019 год выйшла 20 выпускаў[2]. Разлічаны на вузкае кола спецыялістаў[3]. З’яўляецца першай рэалізаванай спробай архівістаў Беларусі заснаваць уласны часопіс[4].

Першым галоўным рэдактарам выдання быў Расціслаў Платонаў (да лістапада 2001 года). У 2002—2004 гадах рэдактарамі былі Юрый Несцяровіч, Міхась Шумейка, Язэп Янушкевіч. У 2005—2006 гадах галоўным рэдактарам штогодніка быў Уладзімір Коршук, з 2007 года — Эдуард Савіцкі[5]. Публікуе матэрыялы па праблемах тэорыі, методыкі і гісторыі археаграфіі, архівазнаўства, дакументазнаўства, крыніцазнаўства і краязнаўства, гісторыі дзяржаўных устаноў, агляды архіўных фондаў і калекцый гістарычных дакументаў, дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь і іншую інфармацыю[6].

Зноскі

  1. Сяргей Жумар. «Беларускі археаграфічны штогоднік» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 334.
  2. Пабачыў свет дваццаты выпуск Беларускага археаграфічнага штогодніка (нявызн.). БелНИИДАД. Праверана 9 мая 2020.
  3. Віталь Галубовіч. Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 3 (2002), Вып. 4 (2003) // Беларускі гістарычны агляд : часопіс. — 2003. — Т. 10. — № 1—2 (18—19). — С. 371—375.
  4. Віталь Галубовіч. Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 1—2 // Беларускі гістарычны агляд : часопіс. — 2001. — Т. 8. — № 1—2 (14—15). — С. 300—308.
  5. Беларускі археаграфічны штогоднік (нявызн.). БелНИИДАД. Праверана 9 мая 2020.
  6. С. У. Жумар. «Беларускі археаграфічны штогоднік» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 349.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Часопісы на рускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Невызначаная мова для часопіса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Часопісы на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Часопісы Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Археаграфія ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 2000 годзе