wd wp Пошук:

Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы

Белару́скі навукова-дасле́дчы інстыту́т дакументазна́ўства і архі́ўнай спра́вы (БелНДІДАС), Камітэт па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь — першая ў Рэспубліцы Беларусь навукова-даследчая ўстанова, якая ажыццяўляе навуковыя распрацоўкі ў галіне дакументазнаўства і архівазнаўства.

Гісторыя

Створаны 11 снежня 1991 года ў Мінску на базе Інстытута гістарычна-палітычных даследванняў. У 1994 годзе ў сувязі з пашырэннем навукова-даследчай дзейнасці інстытут быў перайменаваны ў «Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы», у 1996 атрымаў сучасную назву. З 20 чэрвеня 2000 года афіцыйнае найменне «БелНДІДАС». Са снежня 1999 у інстытуце працуе аспірантура паводле двух спецыяльнасцей: «Дакументалістыка, дакументазнаўства, архівазнаўства» і «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання»[1]. Распрацоўвае пытанні дакументазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі, крыніцазнаўства, вядзення дакументацыі ў органах кіравання, выяўляе шляхі скарачэння і аптымізацыі патокаў дзелавых папер; публікуе дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду, даследуе на іх аснове гісторыю Беларусі. Аддзелы: дакументазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі, аўтаматызацыі архіўных тэхналогій, рэдакцыйна-выдавецкі. Інстытут правёў міжнародныя навуковыя канферэнцыі: «Архівазнаўства, крыніцазнаўства, гістарыяграфія Беларусі: стан і перспектывы» (1993, Мінск), «Армія Краёва на тэрыторыі Заходняй Беларусі (чэрвень 1941 — ліпень 1944 гг.)» (1994, Гродна), «М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі (да 90-х угодкаў вучонага)» (1996, Мінск).

Структура

БелНДІДАС у сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца рэспубліканскаму органу кіравання архіўнай галіной — Дэпартаменту па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Дырэктарам інстытута з’яўляецца Андрэй Рыбакоў, яго намеснік — Сяргей Жумар. Інстытут уключае ў сябе наступныя аддзелы:

Кірункі дзейнасці

Кірункі дзейнасці БелНДІДАС наступныя:

Выдавецкая дзейнасць

Выдаў кнігі «І верш і эпас тэлеграфным радком…» А. М. Міхальчанкі, «Рассакрэчаныя архівы» (абедзве 1993), «Расстраляныя, замучаныя, павешаныя: Аб фашысцкім генацыдзе ў Брэсце» У. П. Самовіча, «Агнём і мячом: Хроніка польскага нацыяналістычнага падполля ў Беларусі (1939—1953)» В. І. Ермаловіча і С. У. Жумара (абедзве 1994), «Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944)», «Бібліяграфія акупацыйных перыядычных выданняў, якія выхозілі на тэрыторыі Беларусі ў 1941—1944» С. У. Жумара, «У фонд Перамогі: патрыятычны рух працоўных Беларусі ў гады ВАВ (1941—1945 гг.)» А. Ф. Макарэвіча, «Рабочы рух у Беларусі (чэрвень 1907 — люты 1917)» Э. М. Савіцкага, «Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асаблівасці і вынікі» І. М. Ігнаценкі, «Дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы і музеях сістэмы Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь: Даведнік» (усе 1995), «Архіўная справа на Беларусі ў дакументах і матэраялах (1921—1995)», «Альбом формаў арганізацыйна-распарадчых дакументаў» (абедзве 1996).

Старшыні

Зноскі

  1. История института(руск.)
  2. Структура(руск.)
  3. Направления деятельности(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі Мінска
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Архівы Беларусі
Катэгорыя·Крыніцазнаўства
Катэгорыя·Дакументазнаўства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·1991 год у Мінску
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вуліца Крапоткіна (Мінск)
Катэгорыя·Навуковыя інстытуты Беларусі