wd wp Пошук:

Язэп Язэпавіч Янушкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янушкевіч.

Язэп Язэпавіч Янушкевіч (нар. 7 сакавіка 1959, в. Ракаў, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, археограф, пісьменнік. Лаўрэат прэміі імя Льва Сапегі (Варшава, 2007)

Біяграфія

Брат Валяр’яна Янушкевіча і Фелікса Янушкевіча.

Скончыў БДУ (1981). Кандыдат філалагічных навук (1987). З 1985 года навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН Беларусі, адначасова з 1996 загадчык аддзела археаграфіі Беларускага НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы і з 1997 намеснік рэдактара выдавецтва «Беларускі кнігазбор». З 1999 года намеснік старшыні Археаграфічнай камісіі Камітэта па архівах і справаводстве пры СМ Рэспублікі Беларусь. Тройчы звольнены з працы (у БелНДІДАС і ў акадэмічным Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ.

Дзейнасць

Даследуе гісторыю беларускай літаратуры і культуры ХІХ—ХХ ст., беларуска-польскія гісторыка-літаратурныя сувязі і культурныя ўзаемадзеянні ХІХ — пач. ХХ ст., жыццё і творчасць дзеячаў беларускай літаратуры і культуры. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX ст.» (т. 1, 1999).

Упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» В. Дуніна-Марцінкевіча (1984), «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага і дакументы пра нараджэнне і жыццё П. Багрыма (1988), дзённікі У. Караткевіча (1989) і мінскага архіяпіскапа Міхала Галубовіча (2003), мемуары П. Мядзёлкі (1993), «Тастамент» А. Кіркора (1998) і інш.

Складальнік з тэксталагічнай падрыхтоўкай, аўтар прадмоў і каментарыяў «Твораў» В. Дуніна-Марцінкевіча (1984) і Ф. Багушэвіча (1991), «Выбраных твораў» В. Ластоўскага (1997), зборніка «Шляхам гадоў» (1994).

Рэдактар, аўтар прадмовы і пасляслоўя, адзін са складальнікаў і аўтараў каментарыяў кніг А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» (1998; пераклад Пятра Біталя) і Я. Коласа «Новая зямля» (2002, абедзве на беларускай, польскай і рускай мовах; пераклад на польскую мову Чэслава Сэнюха).

Пераклаў на беларускую мову раман Сяргея Пясецкага «Пяты этап»[1], а таксама ліставанне Станіслава Манюшкі[2]

Бібліяграфія

Зноскі

  1. «Полымя», 2010, № 4, 5, 6
  2. Станіслаў Манюшка. Ліставанне (1826—1851) / Укладальнік Язэп Янушкевіч. // Stanisław Moniuszko. Korespondencja (1826—1851). Wybór i opracowanie Jazep Januszkiewicz. — Мінск: «Смэлтак», 2010. 302 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ракаве
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Археографы Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў