wd wp Пошук:

Эдуард Міхайлавіч Савіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савіцкі. Эдуард Міхайлавіч Саві́цкі (нар. 4 сакавіка 1935, Буда-Кашалёва, БССР) — савецкі і беларускі гісторык-архівіст. Доктар гістарычных навук (1992), прафесар (1997).

Біяграфія

У 1954—1959 гадах вучыўся ў Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце(руск.) бел.. У 1959 годзе стаў навуковым супрацоўнікам, а ў 1964 годзе — намеснікам дырэктара па навуковай працы Цэнтральнага гістарычныга архіва БССР. У 1968 годзе пачаў працаваць рэдактарам у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1973 годзе стаў навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, у 1977 годзе — Інстытута гісторыі АН БССР. З 1982 года працаваў выкладчыкам у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі, з 1987 года — у Мінскім медыцынскім інстытуце[1]. У 1990 годзе прызначаны намеснікам начальніка Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў БССР, у 1992 годзе — Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[2]. У 1996—2001 гадах быў намеснікам дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы[3].

Навуковая дзейнасць

У 1968 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Революционное движение в Белоруссии в годы первой мировой войны и второй русской революции (июль 1914 — март 1917 гг.)»[4]. У 1992 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па гісторыі рабочага руху ў Беларусі ў 1907—1917 гадах[5]. Даследуе праблемы сялянскага, рабочага і рэвалюцыйнага руху, развіцця сельскай гаспадаркі і прамысловасці Беларусі ў XIX — пачатку XX стагоддзяў[6].

Адзін з аўтараў першага тома «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР», які выйшаў у 1984 годзе, «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Складальнік зборніка дакументаў і матэрыялаў «Бунд у Беларусі, 1897—1921», які выйшаў у 1997 годзе[7].

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Д. В. Карев. Э. М. Савицкий — историк, архивист, педагог // Беларускі археаграфічны штогоднік. — 2010. — № 11. — С. 295.
  2. Міхаіл Смальянінаў. Савіцкі Эдуард Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 201.
  3. БелЭн, 2002, с. 71
  4. Революционное движение в Белоруссии в годы первой мировой войны и второй русской революции (июль 1914 — март 1917 гг.) : диссертация … кандидата исторических наук : 07.00.00. — Минск, 1968. — 371 с.
  5. Д. В. Карев. Э. М. Савицкий — историк, архивист, педагог // Беларускі археаграфічны штогоднік. — 2010. — № 11. — С. 296.
  6. БелЭн, 2002, с. 71—72
  7. БелЭн, 2002, с. 72

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буда-Кашалёве
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Выпускнікі МДГАІ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў