wd wp Пошук:

Белакветнік

Белакве́тнік[3] (Leucojum) — род кветкавых раслін сямейства амарылісавыя (Amaryllidaceae).

Назва паходзіць ад стар.-грэч. λευκός — малочна-белы.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя цыбульныя травяністыя расліны. Цыбуліна з белай перапончатай абалонкай. Лісце простае, шырокалінейнае, сядзячае, у разетцы. Кветкі белага колеру, адзіночныя або ў суквеццях, на паніклых кветаносах. Кветаносы голыя. Плод — каробачка.

Расліны ядавітыя. Утрымліваюць алкалоіды лейкацын і лейкацыцін[4].

Распаўсюджанне і экалогія

Род налічвае 2[5] віды (каля 10[4]). Пашыраны ва ўмераных зонах Еўропы і Паўночнай Афрыкі. Растуць на адкрытых горных схілах, парках, садах. Выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Напісанне Белакветнік у адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 386.
  4. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы.
  5. Leucojum // The Plant List(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Амарылісавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара