wd wp Пошук:

Бахаравічы

Ба́харавічы[1] (трансліт.: Bacharavičy, руск.: Бахаровичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 39 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 29 км ад Мінска, 19 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы, на рацэ Пціч (прыток Прыпяці).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае і Расійская імперыя

Бахаравічы вядомыя з XVII ст. У 1587 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. Бахаравічы каля ста гадоў былі ўласнасцю Быкоўскіх, у сярэдзіне XIX ст. праз вена сталі ўласнасцю Вайсенгофаў[2]. У 1870 годзе ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1888 годзе ў маёнтку збудаваны паравы млын, у 1895 годзе на млыне працавалі 3 рабочыя.

У 1897 годзе ў вёсцы быў хлебазапасны магазін, лаўка; у маёнтку паравы млын, капліца на могілках.

Найноўшы час

Драўляная хата ў Бахаравічах (старая сядзіба?) (1915—1917)

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

Пасля рэвалюцыі была адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, у якой вучылася ў 1922 годзе 40 дзяцей. У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Новыя Бахаравічы», працавала кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Насельніцтва

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Спіс вуліц

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Jelski A., 1880, с. 76
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8. — С. 386.
  4. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Бахаравічы
Катэгорыя·Навапольскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна