wd wp Пошук:

Мікалай Астапавіч Алексютовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алексютовіч. Мікалай Астапавіч Алексютовіч (5 лютага 1921, в. Бахаравічы, Пухавіцкі раён — 27 красавіка 1967 Мінск) — беларускі гісторык філасофіі, філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1955).

Біяграфія

Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ (1952). З 1952 — у Інстытуце філасофіі і права (ІФП) АН БССР. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Перадавая грамадская і філасофская думка ў Беларусі ў XVI ст.». Працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН Беларусі, у Беларускім тэхналагічным інстытуце (з 1963).

Дзейнасць

Даследаваў гісторыю грамадска-палітычнай і філасофскай думкі, гісторыю рэлігіі і атэізму на Беларусі эпохі Сярэднявечча, асветніцкую дзейнасць, літаратурную творчасць і светапогляды Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, Л. Зізанія і інш.

Адзін са складальнікаў і аўтараў кнігі «З гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» (Мн., 1962), якая ўвяла ў навуковае карыстанне працы мысляроў Беларусі XVI—XVIII ст.

У дыскусіі па кнізе А. Ф. Коршунава «Апанас Філіповіч: Жыццё і творчасць» выказаў думку пра патрэбу новага аб’ектыўнага падыходу да пытання пра беларускую дзяржаўнасць у Сярэднявеччы (А дзе ж ісціна аб’ектыўная? // Полымя, 1966, № 5).

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 27 красавіка
Катэгорыя·Кандыдаты філасофскіх навук
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бахаравічах