wd wp Пошук:

Барыс Сямёнавіч Цельпухоўскі

Барыс Сямёнавіч Цельпухоўскі (нар. 8 жніўня 1903, в. Чашнікі Горацкага павета) — генерал-маёр, доктар гістарычных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі РСФСР.

Да вайны

Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. У 1914 годзе бацьку мабілізавалі ў царскую армію і Барыс разам з маці дапамагаў гадаваць трох братоў і чатырох сясцёр. Ён разам з імі займаўся сельскай гаспадаркай. У 1924 годзе ўступіў у камсамол.

Маршал, Двойчы Герой Савецкага Саюза І. І. Якубоўскі ў кнізе «Земля в огне» успамінаў: «У той час у нас узнікла камсамольская ячэйка ў вёсцы Чашніках. Там мяне, шаснаццацігадовага юнака, і прынялі ў шэрагі камсамола. Першым сакратаром ячэйкі быў Барыс Цельпухоўскі (цяпер Барыс Сямёнавіч — генерал, вядомы вучоны, ваенны гісторык)» [1].

15 кастрычніка 1925 года быў прызваны ў Чырвоную Армію і да кастрычніка 1926 года служыў курсантам палкавой школы 192-га стралковага палка. У лістападзе 1926 года прызначаны адказным арганізатарам камсамольскай арганізацыі 192-га стралковага палка 64-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі. А праз год ён выконваў пасаду палітрука акруговай школы сувязі БВА. Паралельна з гэтым паступіў на вучобу ў Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут. У 1930 годзе скончыў курсы ўдасканалення камандна-палітычнага складу ім. Ф. Энгельса ў г. Ленінградзе і прызначаны камандзірам роты 191-га палка 64-й стралковай дывізіі. Працягнуў вучобу і ў Смаленскім педінстытуце, які скончыў у 1932 годзе.

Улетку 1932 года скончыў курсы ўдасканалення механізаваных і матарызаваных войскаў пры ваеннай акадэміі ім. І. Сталіна, і пасля заканчэння іх быў прызначаны камандзірам вучэбнай танкавай роты пры ваеннай акадэміі ім. У. І. Леніна.

У 1934 годзе прызначаны старшым выкладчыкам гісторыі, а з мая 1937 года па май 1941 года працаваў начальнікам кафедры гісторыі Маскоўскага ваенна-палітычнага вучылішча.

Скончыў аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. М. В. Ламаносава і ў маі 1940 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук.

У гады Вялікай Айчыннай вайны

У час Вялікай Айчыннай вайны Б. С. Цельпухоўскі служыў старшым лектарам Галоўнага палітычнага ўпраўлення Чырвонай Арміі. Значную частку часу знаходзіўся на фронце. Паводле задання Галоўнага палітычнага ўпраўлення быў у камандзіроўках за мяжой: красавік—май 1943 года — у Іране, красавік—жнівень 1945 і кастрычнік 1946 гадоў — у Германіі, у снежні 1946 года — у Балгарыі і Румыніі, у сакавіку—красавіку 1948 года — у Карэі[2].

У пасляваенны час

У 1952 годзе прызначаны начальнікам аддзела акадэмій і ваенна-палітычных навучальных устаноў Міністэрства абароны СССР. У 1955 годзе — начальнік вучэбнага аддзела Ваенна-палітычнай акадэміі ім. У. І. Леніна. З 1957 па 1968 гады працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце марксізму-ленінізму пры ЦК КПССС. З 1974 года — кансультант Ваеннай акадэміі генеральнага штаба Узброеных сіл СССР.

У ліпені 1961 года Б. С. Цельпухоўскаму прысвоена воінскае званне генерал-маёр. А ў 1973 годзе — званне Заслужаны дзеяч навукі РСФСР.

Уклад ў гістарычную навуку

Яшчэ ў час Вялікай Айчыннай вайны Б. С. Цельпухоўскі заняўся вывучэннем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і ў чэрвені 1949 года абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені доктара гістарычных навук. У 1951 годзе яму прысвоена званне прафесара.

Аўтар больш за 50 артыкулаў і манаграфій па гісторыі СССР і гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза ў 1941—1945 гг.

Прызнанне

Узнагароды

Бібліяграфія

Манаграфіі і брашуры

Вучэбныя дапаможнікі

Зноскі

  1. Якубовский, И. И. Земля в огне //https: //royallib. com/read/yakubovskiy_ ivan/zemlya_v_ogne.html#102400
  2. Генерал-историк. В кн.: Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах. Книга 2. Земляки — Герои Советского Союза, генералы Вооружённых сил и Министерства внутренних дел СССР. — Горки: С.121-122

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб з вялікім бягучым узростам
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»