wd wp Пошук:

Барыс Мікалаевіч Палеалог

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Палеалог. Барыс Мікалаевіч Палеалог (руск.: Борис Николаевич Палеолог; 1877 — каля 20 лютага 1937) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1877 годзе[1]. Родны брат Сяргея Палеалога[ru], дзеяча рускай эміграцыі. З дваран Мінскай губерні, памешчык Пінскага павета[1].

У 1905—1907 гадах займаў пасаду спраўніка Ваўкавыскага павета, у 1907—1915 гадах — маршалка дваранства Пружанскага павета[2].

У 1914—1916 гадах віцэ-губернатар Архангельскай губерні[3]. Стацкі саветнік.

На час працяглай службовай камандзіроўкі томскага губернатара Уладзіміра Мікалаевіча Дудзінскага ў Петраград у жніўні 1916 года быў прызначаны кіраўніком Томскай губерні[4]. У 1916—1917 гадах віцэ-губернатар Ковенскай губерні.

У час Грамадзянскай вайны ўдзельнік белага руху. Служыў ва УСПР і Рускай Арміі да эвакуацыі Крыма. Эвакуіраваны з Еўпаторыі на тральшчыку «Т-412». У эміграцыі ў Францыі (?)[1].

У міжваенны час валодаў маёнткамі Астравок і Варацэвічы Драгічынскага павета[5].

У справаздачы палескага ваяводы ад 11 снежня 1925 г. паведамлялася[5]:

" Самым важным манархічным дзеячам на тэрыторыі [Драгічынскага] павета з'яўляецца Барыс Палеолог, былы віцэ-губернатар Томскай губерні, уладальнік маёнткаў Астравок і Варацэвічы. Перапісваецца з рэдакцыямі газет «Русь» і «Новы Час», часта ездзіць у Брэст, дзе сустракаецца з Барысам Маймескулам.
"

Д. Каймаў у пачатку XX ст. пакінуў такі ўспамін пра Барыса Палеалога ў сваіх дарожных нататках «Па палескім краі»[6]:

" Яшчэ па шляху да дому а. Настаяцеля я сустрэў свайго даўняга знаёмага, Барыса Мікалаевіча Палеалога. Барыс Мікалаевіч, у мінулым бліскучы гвардзейскі афіцэр, камергер Двара Яго Вялікасці і, нарэшце, Томскі губернатар, — вядзе ў наш час сціплы, замкнёны лад жыцця, амаль бязвыезна знаходзячыся ў сваім невялікім маёнтку «Астравок», размешчаным за дзве вярсты ад Янава. За час нашага знаёмства я неаднаразова меў гонар быць госцем старога арыстакрата, які вядзе свой род ад візантыйскіх імператараў. Дагэтуль яшчэ свежыя ў маёй памяці гэтыя доўгія восеньскія вечары ва ўтульных нізкіх пакоях старадаўняга памешчыцкага дома… Барыс Мікалаевіч пражыў доўгае, багатае ўражаннямі і падзеямі жыццё, і меў пра што ўспомніць і распавесці…
"

Скончыў жыццё самагубствам каля 20 лютага 1937 года[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Участники Белого движения в России — Па-Пд
  2. Сяргей Токць. Спісы маршалкаў шляхты Гарадзенскай губерні ў XIX ст. (паводле Люцыяна Шчукі). // Герольд Litherland.- № 3-4 (3) — Горадня, 2001
  3. Персоналии Архангельской губернии.
  4. Яковенко А. В., Гахов В. Д. Томские губернаторы: биобиблиографический указатель / науч. ред. Н. М. Дмитриенко. — Томск: Изд-во «Ветер», 2012. — 224 с.: портр.
  5. 1 2 А. Ильин. ЧЕРЕВАЧИЦКИЕ КОТОВИЧИ — СВЯЩЕННИКИ, ДЕЯТЕЛИ КУЛЬТУРЫ И ПРОСТО ЛЮДИ. Глава XX. Помещик-предприниматель Николай Васильевич Котович.
  6. По Полесскому краю. (путевые очерки)
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Постаці Белага руху
Катэгорыя·Памерлі 20 лютага
Катэгорыя·Стацкія саветнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Палеалогі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архангельскія віцэ-губернатары
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі пружанскія
Катэгорыя·Постаці Томскай губерні
Катэгорыя·Ковенскія віцэ-губернатары
Катэгорыя·Павятовыя спраўнікі ваўкавыскія
Катэгорыя·Дынастыя Палеалогаў
Катэгорыя·Самазабойцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе