wd wp Пошук:

Барыс Мікалаевіч Ельцын

Барыс Мікалáевіч Ельцын (руск.: Борис Николаевич Ельцин; 1 лютага 1931, сяло Бутка, цяпер Свярдлоўская вобласць, РСФСР, СССР — 23 красавіка 2007, Масква, Расія) — савецкі і расійскі палітычны дзеяч, які быў першым прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі з 1991 па 1999 год.

Ельцын, які першапачаткова быў прыхільнікам Міхаіла Гарбачова, падчас рэформаў перабудовы стаў адным з самых магутных палітычных праціўнікаў Гарбачова. 29 мая 1990 быў абраны старшынёй Вярхоўнага савета РСФСР. 12 чэрвеня 1991 года ў выніку ўсенароднага рэферэндума быў абраны на новаўтвораную пасаду прэзідэнта РСФСР, якая ў той час была адной з 15 рэспублік, якія складалі СССР. Пасля адстаўкі Гарбачова і канчатковага распаду Савецкага Саюза 25 снежня 1991 года, Ельцын заставаўся на пасадзе прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, якая стала правапераемніцай СССР. У 1996 годзе Ельцын быў пераабраны на выбарах, перамогшы ў другім туры прадстаўніка адроджанай Камуністычнай партыі Генадзя Зюганава з перавагай у 13 %. Аднак, пасля серыі эканамічных і палітычных крызісаў у Расіі ў 1990-я гады, Ельцын не змог вярнуць сваю раннюю папулярнасць.

Увайшоў у гісторыю як першы ўсенародна абраны Прэзідэнт Расіі, радыкальны рэфарматар грамадска-палітычнага і эканамічнага ўладкавання Расіі. Вядомы таксама сваімі рашэннямі аб забароне КПСС, перагляду курсу на будаўніцтва сацыялізма, аб роспуску Вярхоўнага Савету і аб штурме Белага Дому з ужываннем бронетэхнікі ў 1993 годзе, аб пачатку ваеннай кампаніі ў Чачні ў 1994 годзе.

Партыйная кар’ера

У 1955 годзе скончыў будаўнічы факультэт Уральскага палітэхнічнага інстытуту імя С. М. Кірава. Працаваў на партыйных пасадах. У 1976—1985 гадах — першы сакратар Свярдлоўскага абкаму партыі. У 1985 з пачаткам перабудовы пераведзены ў Маскву. Заняў пасаду сакратара ЦК КПСС. У тым жа годзе прызначаны першым сакратаром Маскоўскага гаркаму КПСС.

У 1987 годзе з-за канфліктаў у вышэйшым кіраўніцтве выступіў з крытыкай павольных тэмпаў перабудовы. Папрасіў вызваліць яго ад пасады, што і адбылося. У 1988 годзе заняў пасаду намесніка старшыні Дзяржбуда — міністра СССР.

З пачаткам палітычнай рэформы актыўна ўключыўся ў перадвыбарную барацьбу. У 1989 годзе абраны народным дэпутам СССР, у 1990 годзе — народным дэпутатам РСФСР. Паступова стаў лідарам апазіцыі, якая выступала за паглыбленне курсу перабудовы.

У 1990 годзе абраны старшынёй Вярхоўнага Савета РСФСР, 12.6 1991 года — прэзідэнтам РСФСР.

Прэзідэнт Расіі

У жніўні 1991 года ўзначаліў рух супраць ГКЧП. У снежні 1991 года падпісаў Белавежскія пагадненні, якія спынілі існаванне СССР.

22 верасня 1993 года Вярхоўны Савет РФ, па прадстаўленні Канстытуцыйнага Суду, абвясціў аб спыненні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Ельцына ў сувязі з парушэннем ім Канстытуцыі. 23 верасня вярхоўны орган дзяржаўнай улады ў Расіі, З’езд народных дэпутатаў, прыняў пастанову аб адхіленні прэзідэнта Ельцына ад пасады. Аднак, фактычна гэтае рашэнне не было выканана.

Вынікам няспынных сутыкненняў у Вярхоўным савеце стаў расійскі канстытуцыйны крызіс 1993 года, падчас якога Ельцын выдаў незаконны загад аб роспуску парламента, які спрабаваў адхіліць яго ад улады. У рэшце рэшт вайскоўцы сталі на бок Ельцына, аблажыўшы і абстраляўшы расійскі Белы дом, у выніку чаго загінула 187 чалавек. Тады Ельцын парушыў дзеючую канстытуцыю, часова забараніў палітычную апазіцыю і працягнуў эканамічнае эксперыментаванне. Ён прапанаваў новую канстытуцыю з моцнай прэзідэнцкай уладай, якая была ўхвалена на рэферэндуме 12 снежня 1993 года з 58,5 % галасоў выбаршчыкаў.

У снежні 1994 года Ельцын аддаў загад на ваеннае ўварванне ў Чачэнскую рэспубліку з мэтай аднавіць кантроль Масквы над ёй. Толькі праз два гады федэральныя войскі былі выведзеныя з спустошанай тэрыторыі Чачні паводле дамовы 1996 года, якая надала рэспубліцы вялікія аўтаномныя магчымасці, але не поўную незалежнасць, якой намагаліся чачэнцы. Рашэнне Ельцына пра пачатак вайны ў Чачэнскай рэспубліцы выклікала трывожную рэакцыю на Захадзе.

У 1996 годзе перавыбраны на пасаду прэзідэнта Расіі. 31 снежня 1999 года дабраахватна сышоў у адстаўку.

31 снежня 1999 года зрабіў нечаканую заяву аб сваёй адстаўцы і перадаў прэзідэнцкую пасаду свайму пераемніку — тагачаснаму прэм’ер-міністру Уладзіміру Пуціну. Ельцын, якога BBC назваў «заснавальнікам расійскай дэмакратыі», сышоў у адстаўку, яшчэ будучы папулярным сярод насельніцтва.

Ельцын абяцаў ператварыць сацыялістычную мадэль эканомікі Расіі ў свабодную рынкавую і правёў шокавую тэрапію эканомікі, лібералізацыю цэн і прыватызацыйныя праграмы. З-за няўдалага метаду прыватызацыі шмат нацыянальнага багацця патрапіла ў рукі невялікай групы алігархаў. Апроч таго, ельцынская эпоха характарызуецца шырокараспаўсюджанай карупцыяй, інфляцыяй, эканамічным калапсам і велізарнымі палітычнымі і сацыяльнымі праблемамі, якія пацярпела Расія і краіны былога СССР. На працягу першых гадоў прэзідэнцтва Ельцына многія з яго палітычных прыхільнікаў перайшлі ў апазіцыю да яго, а віцэ-прэзідэнт Аляксандр Руцкі асудзіў рэформы, азваўшы іх «эканамічным генацыдам».

Сям’я

Быў жанаты, меў дзвюх дочак, пяць унукаў і траіх праўнукаў. Жонка — Наіна Ельцына (у хрышчэнні — Анастасія). Дачкі — Алена Акулава і Таццяна Дз’ячэнка.

Ацэнкі

Па дадзеных «Фонда Общественное Мнение», адмоўна ацэньваюць гістарычную ролю Ельцына 57 % жыхароў Расіі, станоўча — 25 % (у 2000 годзе, адразу пасля адстаўкі, гэтыя дадзеныя выглядалі так — 67 % супраць 18 %).

Па дадзеных «Левада-Центра», негатыўна ацэньвалі вынікі яго кіравання 67 % у 2000 годзе і 70 % — у 2006, станоўча 15 % і 13 % адпаведна.

Бібліяграфія

Б. М. Ельцын — аўтар трох кнігаў (рэдактарская апрацоўка журналіста Валянціна Юмашава, пасля кіраўніка адміністрацыі і зяця Ельцына):

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Boris Yeltsin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://news.bbc.co.uk/1/hi/world/europe/6584481.stm
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118900048 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Новодевичье кладбище, Московский справочник ритуальных услуг
  6. (unspecified title)ISBN 978-5-389-06946-6
  7. «Исповедь на заданную тему» (.txt) Архівавана 18 чэрвеня 2008.
  8. «Записки Президента» (.doc) Архівавана 28 лютага 2008.
  9. «Президентский марафон» (.txt) Архівавана 20 верасня 2007.

Спасылкі

Папярэднік:
Пасада заснавана
Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі

10 ліпеня 199131 снежня 1999
Пераемнік:
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Папярэднік:
Мікалай Мацвеевіч Грыбачоў
Віталь Іванавіч Варатнікоў
як Старшыня Прэзідыума
Вярхоўнага Савета РСФСР
Старшыня Вярхоўнага Савета РСФСР

29 мая 199010 ліпеня 1991
Пераемнік:
Руслан Імранавіч Хасбулатаў
Папярэднік:
Якаў Пятровіч Рабаў
1-ы сакратар Свярдлоўскага абкама КПСС

2 лістапада 197619 красавіка 1985
Пераемнік:
Юрый Уладзіміравіч Пятроў
Тэмы гэтай старонкі (56):
Катэгорыя·Выпускнікі Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Крыжа Віціса
Катэгорыя·Кавалеры Залатога Алімпійскага ордэна
Катэгорыя·Першыя сакратары Свярдлоўскага абкама КПСС
Катэгорыя·Прэзідэнты Расіі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы СССР
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Казані
Катэгорыя·Сакратары ЦК КПСС
Катэгорыя·Палітычныя дынастыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Добрай Надзеі спецыяльнага класа
Катэгорыя·Члены Вярхоўнага Савета Расіі (1990—1993)
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уральскай вобласці (РСФСР)
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Расіі (1996)
Катэгорыя·Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалямі ВДНГ СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За асабістую мужнасць» (ПМР)
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Екацярынбурга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі УДТУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ Святога Дзмітрыя Данскога I ступені
Катэгорыя·Міністры абароны Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Памерлі 23 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мемуарысты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свярдлоўскай вобласці
Катэгорыя·Члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём А. М. Гарчакова
Катэгорыя·Перабудова
Катэгорыя·Валейбалісты СССР
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Самарскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг РСФСР
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Ерэвана
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога арла
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад акруг РСФСР
Катэгорыя·Міністры СССР
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Свярдлоўскай вобласці
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 1000-годдзя Казані»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных