wd wp Пошук:

Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі

КПРФ (01.05.2009)

КАМУНІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ (КПРФ) (рус. Коммунистическая партия Российской Федерации), палітычная партыя Расіі камуністычнага кірунку. Найбольшая апазіцыйная партыя Расіі на працягу 1990-х—2000-х гг.

КПРФ утвораная на II надзвычайным з’ездзе камуністаў Расіі (13-14 лютага 1993 г.) як адноўленая Камуністычная партыя РСФСР (КП РСФСР), якая, у сваю чаргу, была створана ў чэрвені 1990 як аб’яднанне членаў КПСС у РСФСР. Статут КПРФ абвяшчае, што «утвораная па ініцыятыве камуністаў, першасных арганізацый КП РСФСР і КПСС, Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі працягвае справу КПСС і КП РСФСР, з’яўляючыся іх ідэйным паслядоўнікам».

Колькасць атрыманых галасоў на выбарах у Дзяржаўную Думу Расіі:

На ўсіх прэзідэнцкіх выбарах у Расіі кандыдат ад КПРФ займаў 2-е месца.

У параўнанні са снежнем 2003 года, калі адбыліся апошнія прэзідэнцкія выбары, вынік КПРФ на мясцовых выбарах у цэлым па Расіі ўзрос за выключэннем Дагестана і Цюменскай вобласці.

Лідар партыі з заснавання Генадзь Зюганаў. Колькасць членаў (на ліпень 2006 года) каля 184 тысяч чалавек.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі Расіі
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1993 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта