Белавежскае пагадненне — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў СМІ для абазначэння дакумента, які называецца Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), падпісанага кіраўнікамі Расійскай Федэрацыі (РСФСР), Рэспублікі Беларусь і Украіны[2] 8 снежня 1991 года; было канстатавана спыненне існавання Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Асноўныя артыкулы: Парад суверэнітэтаў, Новаагараўскі працэс і Саюз Суверэнных Дзяржаў Пасля спробы зрушэння М. С. Гарбачова з пасады прэзідэнта СССР па-ранейшаму працягвалася праца над новым Саюзным дагаворам. Главы большасці рэспублік заяўлялі пра свой намер далучыцца да дагавора аб Саюзе Суверэнных Дзяржаў. Апошні раз такая заява была зроблена ў лістападзе 1991 года і трансліравалася на тэлебачанні, а само падпісанне было прызначана на снежань.
1 снежня ва Украіне быў праведзены рэферэндум па пытанні яе незалежнасці ад СССР, які паказаў 90 % сцвярджальных адказаў.
Прэзідэнт ЗША Джордж Буш у сваёй заяве ад 25 снежня 1991 года, пасля таго як Гарбачоў паведаміў яму па тэлефоне пра сваю адстаўку, падкрэсліў: «Злучаныя Штаты вітаюць гістарычны выбар на карысць свабоды, зроблены новымі дзяржавамі Садружнасці. Нягледзячы на патэнцыйную магчымасць нестабільнасці і хаосу, гэтыя падзеі відавочна адпавядаюць нашым інтарэсам» (газета «Известия» за 26 снежня 1991 г.)[3].
Пагадненне падпісалі ў Віскулях (Белавежская пушча, Беларусь) вышэйшыя службовыя асобы і главы ўрадаў трох саюзных рэспублік:
Барыс Ельцын і Генадзь Бурбуліс (РСФСР), Станіслаў Шушкевіч і Вячаслаў Кебіч (БССР), Леанід Краўчук і Вітольд Фокін (Украіна).
Прэамбула дакумента канстатавала, што «Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне».
Артыкул 1-ы Пагаднення абвяшчаў: «Высокія Дагаворныя Бакі ўтвараюць Садружнасць Незалежных Дзяржаў» (СНД).
Пагадненне заяўляла пра імкненне развіваць супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай, культурнай і іншых абласцях.
Артыкул 14-ы вызначаў Мінск «афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных органаў садружнасці».
Факт падпісання Белавежскага пагаднення выклікаў рэакцыю літаратараў, нярэдка іранічную. Напрыклад, Рыгор Барадулін пісаў: «Змікіціўшы на трох пад вецер свежы, / Рашылі тры дзяржаўныя зубры / Пасунуць Спаскую / Да Белай вежы, / Дзе вольна палявалі ўсе цары»[4]. Сямён Гафштэйн перадаў сэнс пагаднення ў наступных радках: «Жылі мы ўсе ў вялікай згодзе, / За стол адзін нас не ўсадзіць, / Дык хай у кожным агародзе / Свой прэзідэнт цяпер сядзіць… / Няхай сядзіць і грэе пуза, / І радуе рабочы клас, / Садружнасць хай замест Саюза / Навекі будзе тут у нас…»[4]