wd wp Пошук:

Барыс Алегавіч Панкратаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Панкратаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Барыс Панкратаў (нар. 30 снежня 1982, Магілёў) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў Магілёве. Гуляў у барысаўскім БАТЭ, мінскім «Дынама», магілёўскім «Дняпры». Пасля вылету магіляўчан з Вышэйшай лігі ў студзені 2012 года перайшоў у гродзенскі «Нёман», дзе стаў другім брамнікам пасля Сяргея Чэрніка.

У студзені 2013 года вярнуўся ў «Дняпро»[2] і стаў другім брамнікам пасля Артура Каценкі, але нярэдка з’яўляўся і ў стартавым складзе. У сезоне 2014, пасля зыходу з каманды Каценкі, стаў асноўным брамнікам. У сакавіку 2014 года стаў капітанам каманды[3]. У ліпені 2014 года атрымаў траўму, з-за якой некаторы час не гуляў. Пасля вяртання стаў чаргавацца ў браме з Уладзімірам Журавым.

Па выніках сезона 2014 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і Панкратаў разарваў з ім кантракт[4]. У студзені 2015 года апынуўся на праглядзе ў «Белшыне»[5] і ў выніку пачаў сезон 2015 у бабруйскім клубе. Здолеў стаць асноўным брамнікам бабруйчан, дапамог ім заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце, прапусціўшы ў 26 матчах усяго 16 галоў. У маі-чэрвені Панкратаў, не прапускаючы ў пяці матчах запар, выдаў «сухую» серыю з 537 хвілін, якая стала адной з найдаўжэйшых у чэмпіянаце.

У першай палове сезона 2016 Панкратаў быў другім брамнікам пасля Антона Амельчанкі. Улетку 2016 года, калі большасць ігракоў пакінула «Белшыну», застаўся ў клубе ў якасці асноўнага брамніка і стаў капітанам каманды, але не здолеў яе выратаваць ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2017 года далучыўся да «Слуцка», з якім у лютым падпісаў кантракт[6]. Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага брамніка случан, але пазней з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[7]. У сезоне 2018 трывала гуляў у стартавым складзе каманды. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне са случанамі[8]. Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе, у маі не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуў месца ў аснове, але часам стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[9]. У 2020 годзе быў асноўным брамнікам, прапусціў толькі канец сезона.

У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[10] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[11], дзе чаргаваўся ў складзе з Уладзіславам Васілючкам. У студзені 2022 года, пакінуўшы «Іслач» па заканчэнні кантракта, вярнуўся ў «Слуцк»[12].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1999Д3Дняпро-213-24
2001Д3Спартак-ВАР-Дняпро24-24
2002Д3Спартак-ВАР-Дняпро18-13
2003Д3Спартак-ВАР28-35
2004Д3Спартак-ВАР22-21
2005Д1БАТЭ5-3
2006Д1БАТЭ7-8
2007Д1БАТЭ8-7
2008Д1Дынама14-14
2009 (1)Д1Граніт9-11
2010дубльДняпро25-11
2011Д1Дняпро26-37
2012Д1Нёман1-4
2013Д1Дняпро10-9
2014Д1Дняпро21-28
2015Д1Белшына26-16
2016Д1Белшына20-31
2017Д1Слуцк16-17
2018Д1Слуцк25-30
2019Д1Слуцк18-28
2020Д1Слуцк20-39
2021Д1Іслач12-17

Зноскі

  1. Boris Pankratov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. Борис Панкратов и Александр Былина перешли в могилевский “Днепр”
  3. Панкратов будет капитаном «Днепра» в новом сезоне
  4. 1-я лига. Есть кто смелый?
  5. Футбол. Борис Панкратов и Олег Карамушка находятся на просмотре в “Белшине”
  6. Борис Панкратов подписал контракт со “Слуцком”
  7. “Слуцк” продлил контракты с шестью футболистами и расстался с Дударем
  8. Бобко, Кибук и Панкратов продлили контракты со “Слуцком”
  9. “Слуцк” продлил контракты с двумя вратарями
  10. Борис Панкратов покинул “Слуцк”
  11. Борис Панкратов подписал контракт с “Ислочью”
  12. Борис Панкратов вернулся в “Слуцк”
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Шклоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта