wd wp Пошук:

Бадзяк

Бадзя́к[3], Чартапалох[4] (Círsium) — род шматгадовых, або двугадовых травяністых раслін з сямейства астравых.

Батанічнае апісанне

Шмат- або двухгадовыя травяністыя, пераважна калючыя расліны з чаргаваным глыбакаперыстараздзельным або суцэльным лісцем без прылісткаў. Кветкі трубчастыя, кветкавыя кошыкі шматкветныя, паніклыя ці прамастойныя. Лісцікі абгорткі лінейныя і лінейна-ланцэтныя, на канцы з шыпаватай калючкай. Кветаложа ўсаджана доўгімі шчацінкамі. Кветкі двух-, радзей аднаполыя, трубчастыя, рознага колеру. Плод — голая сціснутая сямянка з чубком.

Арэал

Род аб’ядноўвае, па розных дадзеных, ад больш чым 200 да 484 відаў з Паўночнага паўшар’я.

Віды

Асноўны артыкул: Віды роду Бадзяк Паводле базы даных The Plant List, род уключае 481 від[5]. Некаторыя з іх:

Cirsium arizonicum
Cirsium canum
Бадзяк палявы (Cirsium arvense)

Паводле базы даных The Plant List, від Cirsium setosum (Willd.) Besser прызнаны сінонімам віду Бадзяк палявы (Cirsium arvense (L.) Scop.).

Гібрыды

Значэнне і выкарыстанне

Многія віды — меданосы, лекавыя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны. Бадзяк палявы (Cirsium arvense) — злоснае пустазелле. Некаторыя віды ў народзе называюць асотам.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Бадзяк у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.213
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 38. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Cirsium (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 18 жніўня 2016.
  6. Звесткі пра род Бадзяк у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Бадзяк