wd wp Пошук:

Багуміл Ваячак

Багуміл Вая́чак, пазней Фёдар Іванавіч Вая́чак (чэшск.: Bohumil Vojáček; 10 чэрвеня 1857, Лубна, Чэхія3 красавіка 1934, Кіеў) — кампазітар, дырыжор, саліст-кантрабасіст, педагог. Чэх паводле паходжання. Адзін з заснавальнікаў і першы прафесар класа кантрабаса Кіеўскай кансерваторыі.

Біяграфія

Багуміл Ваячак нарадзіўся 10 чэрвеня 1857 года ў Багеміі (Чэхія). У 1876 (або 1879) годзе скончыў класы кантрабаса і тэорыі музыкі ў Пражскай кансерваторыі. Затым некалькі гадоў выступаў у якасці саліста-кантрабасіста ў сімфанічных канцэртах у Чэхіі, Аўстрыі і Германіі[1].

У 1883 годзе, магчыма па запрашэнні опернага дырыжора і кампазітара Ёзэфа Прыбіка[2], Багуміл Ваячак пераехаў у Кіеў, дзе змяніў імя на Фёдар Іванавіч. З 1883 па 1915 гады Ваячак быў артыстам і канцэртмайстрам групы кантрабасістаў Кіеўскага опернага тэатра[uk]. З 1889 года кіяўляне і госці гораду мелі магчымасць пачуць і сольныя выступленні Ваячака ў летніх сімфанічных канцэртах, дзе ён выконваў музыку як саліст-кантрабасіст і другі дырыжор. У 19161917 гадах музыкант стаў дырыжорам тэатра «Бергонье» (дырэкцыя Кручыніна), у 19171925 гадах — капельмайстрам аркестра кіеўскай міліцыі, а пазней, у 19281934 гадах — дырыжорам сімфанічнага аркестра Кіеўскага радыё.

Паралельна з артыстычнай дзейнасцю Ваячак таксама займаўся і дзейнасцю педагагічнай. Пачынаючы з 1885 года і да самай смерці ў 1934 годзе, Ваячак выкладаў у Кіеўскім музычным вучылішчы, якое ў 1913 годзе было рэарганізавана ў Кіеўскую кансерваторыю. У новаўтворанай кансерваторыі Ваячак быў прызначаны прафесарам па класе кантрабаса. У 1914—1915 навучальным годзе ў яго класе вучыўся ўкраінскі кампазітар і дырыжор Міхаіл Верыкоўскі[uk][3]. Апрача Кіеўскай кансерваторыі Ваячак выкладаў і ў шэрагу іншых навучальных устаноў. Так, у 1900-я гады ён быў выкладчыкам музыкі ў Чацвёртай гімназіі і Першым камерцыйным вучылішчы, а ў Музычнай школе Мікалая Іконнікава чытаў курс аркестравых інструментаў. З 1910 года выкладаў кантрабас і быў дырыжорам вучнёўскага аркестра Першай кіеўскай гімназіі[uk][4]. У 1926 годзе святкаваўся 50-гадовы юбілей яго музычна-педагагічнай дзейнасці[1].

Нягледзячы на перагружаны графік, Ваячак таксама пісаў музыку. Яму належаць шматлікія творы для фартэпіяна і «Раманс без слоў» для віяланчэлі і аркестра, опера «Вій» (па аднайменным творы М. В. Гогаля); інструментальнае суправаджэнне оперы Мікалая Аркаса «Кацярына» і оперы Мікалая Лысенкі «Накцюрн»; урачыстая кантата, прысвечаная тэатру Мікалая Салаўцова (для хору, салістаў і аркестра); сімфанічная паэма «Памяці П. І. Чайкоўскага»; маршы для духавога аркестра; уверцюра на малдаўскія народныя мелодыі і інш. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі імя У.І. Вярнадскага захаваліся ноты вальса «La Tristesse» для фартэпіяна[2].

За час працы ў кансерваторыі Ваячак выхаваў цэлую плеяду выдатных кантрабасістаў, якія працавалі ў Украіне, Румыніі, Малдове і нават у Амерыцы. Адзін з першых яго вучняў Мацвееў шмат гадоў працаваў першым кантрабасістам у Нью-Ёркскім сімфанічным аркестры. Сярод іншых вучняў Ваячака — Мікалаеў, браты Анатоль і Уладзімір Людміліны[5]. Вядомы ўкраінскі балетны танцоўшчык, харэограф і балетмайстар Серж Ліфар у сваіх успамінах згадвае, што браў у прафесара Ваячака ўрокі ігры на скрыпцы[6]: «Я стаў вучыцца іграць на скрыпцы ў кансерваторыі ў знакамітага прафесара Ваячака. Але скрыпка мяне мала задавальняла, як і ўсе іншыя сольныя інструменты — я любіў спевы, аркестр або аркестр у мініяцюры — раяль, і праз год перайшоў у клас раяля»[7].

У 1926 годзе святкаваўся 50-гадовы юбілей яго музычна-педагагічнай дзейнасці[1]. У 1929 годзе атрымаў званне Герой Працы[uk][8].

Фёдар Іванавіч Ваячак памёр 3 красавіка 1934 года. Пахаваны ў Кіеве на Лук’янаўскіх могілках[uk] (участак 13-III)[9].

Творчасць

Асабістае жыццё

Магіла Багуміла Ваячака на Лук’янаўскіх могілках.

Месцы пражывання

З 1883 года Багуміл Ваячак жыў і працаваў у Кіеве. Вядомы наступныя яго месцы пражывання[2][11]:

Сям’я і нашчадкі

.mw-parser-output .treeview ul{padding:0;margin:0}.mw-parser-output .treeview li{padding:0;margin:0;list-style-type:none;list-style-image:none}.mw-parser-output .treeview li li{background:url("//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/f/f2/Treeview-grey-line.png")no-repeat 0 -2981px;padding-left:21px;text-indent:0.3em}.mw-parser-output .treeview li li:last-child{background-position:0 -5971px}.mw-parser-output .treeview li.emptyline>ul>.mw-empty-elt:first-child+.emptyline,.mw-parser-output .treeview li.emptyline>ul>li:first-child{background-position:0 9px}

Зноскі

  1. 1 2 3 Зільберман Ю. «Київське музичне училище. Нарис діяльності. 1868-1924 роки», 2012, с. 308
  2. 1 2 3 Богумил Воячек (укр.) . Сайт «Musician.ua» (30 сакавіка 2017). Праверана 3 сакавіка 2020.
  3. Зведений каталог нотних рукописів і друкованих видань творів М. І. Вериківського з фондів ЦДАМЛМ України / Автори-укладачі: Ю. В. Бентя, І. Є. Таміліна. — Київ: Центральний державний архів-музей літератури і мистецтва України, 2016.
  4. 1 2 Александр Муратов, Дина Муратова. Чешские педагоги классических языков в Киевском учебном округе. Часть 2 (руск.) . Сайт гістарычнага таварыства «Русская традиция» (20 сакавіка 2017). Праверана 24 мая 2020.
  5. Столярчук Б. Й. «Біографічний словник “Контрабасисти України”», 1996, с. 153
  6. Зільберман Ю. «Київське музичне училище. Нарис діяльності. 1868-1924 роки», 2012, с. 308—309
  7. Зильберман Ю.[uk], Смилянская Ю. Киевская симфония Владимира Горовица. — Киев, 2002. — 412 с.
  8. Українська музична енциклопедія, 2006, с. 417
  9. Відомі контрабасисти України… (укр.) . Державний історико-меморіальний Лук’янівський заповідник (6 красавіка 2017). Праверана 5 сакавіка 2020.
  10. Олександр Щетинський. Моя версія «Енеїди» Лисенка (укр.)  // Музика[uk]. — Київ: 2013. — № 1 (390). — С. 60—61.
  11. Житловий будинок 1889–90, в якому проживав Воячек Б. І. (укр.) . Звід памяток історіі та культури. Праверана 2 ліпеня 2019.
  12. 1 2 3 Зинькевич Е. Неформат: о «человекоявлении» Святославе Крутикове (руск.) . — Киев
  13. Батюшков Ю. Под парусами (руск.)  // Огонёк[ru]. — 03.10.1954. — Т. 40. — № 1425. — С. 24.
  14. Бирюкович К. Л. Киевский крейсерский яхт-клуб (руск.) . Сайт «Barque.ru». Праверана 5 сакавіка 2020.
  15. 06 июня — Календарь событий (укр.) . Сайт «Moldovenii.md». Праверана 11 чэрвеня 2021.
  16. Рейслер Александр Владимирович (руск.) . Сайт «Сахаровский центр». Праверана 5 мая 2020.
  17. РЕЙСЛЕР Александр Владимирович (руск.) . Сайт «Заклейменные властью». Праверана 5 мая 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Пражскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кантрабасісты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары Украіны
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 3 красавіка
Катэгорыя·Кампазітары Чэхіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Лук’янаўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэхіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Героі Працы
Катэгорыя·Музычныя педагогі Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Украіны
Катэгорыя·Кантрабасісты Чэхіі