wd wp Пошук:

Багдан Багданавіч Саламярэцкі

Князь Багдан Багдановіч Саламярэцкі (15891630) — беларускі магнат герба «Равіч», староста крычаўскі1620), адзін з найбольш паслядоўных абаронцаў праваслаўнай веры ў Рэчы Паспалітай.

Біяграфія

Прадстаўнік княжацкага роду Саламярэцкіх (Рурыкавічы). Сын князя Багдана Іванавіча Саламярэцкага (? — 1602) і Евы Корсак.

Герб Багдана Багданавіча Саламярэцкага

Багдан Багданавіч Саламярэцкі нарадзіўся 30 мая 1589 года ў Крычаве. Яго хросным быў нейкі жабрак, пры хрышчэнні атрымаў другое імя Ісакі Далмацкі. Выхоўваўся ў духу вернасці праваслаўю. З 5 гадоў Багдан пачаў вучыцца ў Лаўрэнція Зізанія, а ў канцы 1590-х гадоў бацька запрасіў іншага вядомага настаўніка і прапаведніка Мялеція Сматрыцкага, пад кіраўніцтвам якога малады Багдан Саламярэцкі праходзіў навучанне. Пасля яны разам выехалі на вучобу ў Еўропу. Багдан вучыўся ва ўніверсітэтах Брэслаў, Нюрнберга, Лейпцыга і Вітэнберга.

Пасля свайго вяртання з-за мяжы ў 1604 працягваў справу бацькі адносна падтрымкі праваслаўя ў Літве і Беларусі. Разам з князем Багданам Агінскім Багдан Саламярэцкі падтрымліваў дзейнасць Віленскага і Менскага праваслаўных брацтваў.

У 1620 у князь Багдан Саламярэцкі быў прызначаны старостам крычаўскім. У 1626 у вырашыў у сваім маёнтку Баркалабава заснаваць Свята-Духаў манастыр для процідзеяння уніі. Аднак гэты план не паспеў ўвасобіць з прычыны раптоўнай смерці ў 1630 годзе. Яго справу завяршыла сястра Алена з мужам Багданам Статкевічам.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Саламярэцкія
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1589 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1630 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крычаве
Катэгорыя·Старосты крычаўскія