wd wp Пошук:

Багдан Андрэевіч Рудзюк

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Багдан Рудзюк (нар. 19 красавіка 1994, Пакатыліўка, Харкаўская вобласць) — украінскі футбаліст, абаронца аматарскага клуба «Энергетык» з Саланыціўкі.

Клубная кар’ера

На юнацкім узроўні выступаў за харкаўскія «Геліяс» і «Усход». Пазней некаторы час гуляў на аматарскім узроўні, выступаў за моладзевыя склады сімферопальскай «Таўрыі» і луганскай «Зары».

З 2015 года выступаў у другім дывізіёне Славакіі за клубы «Бодва», «Попрад» і «Рымаўска Собата». У ліпені 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Слуцк» і неўзабаве падпісаў кантракт[3]. Стаў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў случан, аднак па заканчэнні сезона ў лістападзе 2016 года пакінуў каманду[4].

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у магілёўскі «Дняпро» і ў сакавіку падпісаў кантракт[5]. У складзе магілёўскага клуба стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Дняпром»[6], і ў жніўні стаў іграком «Крумкачоў»[7], дзе таксама замацаваўся ў аснове, толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў «Крумкачы»[8].

У студзені 2018 года вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з кам’янскай «Сталлю»[9]. Аднак, не згуляў за клуб ніводнага матча ў Прэм’ер-лізе, і ў ліпені 2018 года, пасля таго як «Сталь» спыніла існаванне, застаўся без каманды.

З 2019 года выступае за аматарскі клуб «Энергетык» з Саланыціўкі ў чэмпіянаце Харкаўскай вобласці.

Зноскі

  1. Bogdan Rudyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bohdan Rudyuk // FBref.com
  3. “Слуцк” объявил о подписании украинского защитника
  4. Милько, Голяткин и Рудюк уходят из «Слуцка»
  5. Украинцы Рудюк, Гевлич и Башлай стали игроками “Днепра”
  6. “Днепр” расстался с Богданом Рудюком
  7. Рудюк подписал контракт с “Крумкачами”
  8. Рудюк и Иванов расстались с “Крумкачами”
  9. Украинский экс-защитник “Крумкачей” перешел в “Сталь”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Бодва Молдава над Бодваў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаўскім раёне
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Зара Луганск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рымаўска Собата
Катэгорыя·Ігракі ФК Сталь Кам’янскэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Попрад
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Украіны