.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Багдан Рудзюк (нар. 19 красавіка 1994, Пакатыліўка, Харкаўская вобласць) — украінскі футбаліст, абаронца аматарскага клуба «Энергетык» з Саланыціўкі.
На юнацкім узроўні выступаў за харкаўскія «Геліяс» і «Усход». Пазней некаторы час гуляў на аматарскім узроўні, выступаў за моладзевыя склады сімферопальскай «Таўрыі» і луганскай «Зары».
З 2015 года выступаў у другім дывізіёне Славакіі за клубы «Бодва», «Попрад» і «Рымаўска Собата». У ліпені 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Слуцк» і неўзабаве падпісаў кантракт[3]. Стаў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў случан, аднак па заканчэнні сезона ў лістападзе 2016 года пакінуў каманду[4].
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у магілёўскі «Дняпро» і ў сакавіку падпісаў кантракт[5]. У складзе магілёўскага клуба стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Дняпром»[6], і ў жніўні стаў іграком «Крумкачоў»[7], дзе таксама замацаваўся ў аснове, толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў «Крумкачы»[8].
У студзені 2018 года вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з кам’янскай «Сталлю»[9]. Аднак, не згуляў за клуб ніводнага матча ў Прэм’ер-лізе, і ў ліпені 2018 года, пасля таго як «Сталь» спыніла існаванне, застаўся без каманды.
З 2019 года выступае за аматарскі клуб «Энергетык» з Саланыціўкі ў чэмпіянаце Харкаўскай вобласці.
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)
Профіль на сайце pressball.by (руск.)