wd wp Пошук:

Аўдрыс Юозас Бачкіс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бачкіс.

Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Аўдрыс Юозас Бачкіс (літ.: Audrys Juozas Bačkis; 1 лютага 1937, Каўнас, Літва) — літоўскі кардынал і ватыканскі дыпламат.

Сын літоўскага дыпламата Стасіса Антанаса Бачкіса і Онас Гільвідайце. Неўзабаве пасля другое сусветнай вайны і акупацыі Літвы войскамі СССР сям’я Бачкіса эмігравала з краіны. Навучаўся ў Францыі ў семінарыі Св. Сульпіцыя ў Ісі-дэ-Муліна, пазней — у Рыме: скончыў Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт (вывучаў тэалогію), Папскі Латэранскі ўніверсітэт (абараніў доктарскую дысертацыю па кананічным праве), Папскую Духоўную Акадэмію (вывучаў дыпламатыю). 18 сакавіка 1961 у Рыме прыняў капланскія пасвячэнні, працаваў як душпастыр сярод літоўскіх эмігрантаў у ЗША. Ад 1964 на дыпламатычнай службе ў Ватыкане, быў сакратаром нунцыятуры ў Філіпінах (19641965), Коста-Рыцы (19651967), Турцыі (19671970), Нігерыі (19701973).

Ад чэрвеня 1965 Тайны камергер Яго Святасці Папы Рымскага (ад 1968 «Капелан Яго Святасці»). Ад 1973 пры Радзе Публічных спраў пры Дзяржсакратарыяце Ватыкану, м.ін. дэлегат Святога Прастола на канферэнцыі ААН у Вене ў 1975. Ад 1979 намеснік сакратара Савета Публічных спраў.

Тытулярны біскуп Меты, з персанальным тытулам архібіскупа з 5 жніўня 1988. Нунцый у Нідэрландах з 5 жніўня 1988 да 24 снежня 1991. Архібіскуп вільнюскі з 24 снежня 1991. Старшыня канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Літвы ў 19931999 і з 2003; у 19992003 віцэ-старшыня канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Літвы. Кардынал-святар з тытулам царквы Nativita di Nostro Signore Gesu Cristo a Via Gallia з 21 лютага 2001. У кастрычніку 1999 браў удзел у правядзенні Свяшчэннага Сінода біскупаў у Ватыкане, прысвечаным Касцёлу ў Еўропе.

Апроч літоўскае, ведае італьянскую, англійскую і французскую мовы.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  2. Audrys Juozas Kardinal Backis // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ў Нідэрландах
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Архібіскупы вільнюскія
Катэгорыя·Выпускнікі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Камандоры нарвежскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вітаўтаса Вялікага
Катэгорыя·Кардыналы Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каўнасе
Катэгорыя·Гранд-афіцэры ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Катэгорыя·Вялікія афіцэры партугальскага ордэна Хрыста
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Папскай Царкоўнай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»