wd wp Пошук:

Атрад рэагавання на крызісныя сітуацыі

Атрад рэагавання на крызісныя сітуацыі (АРКС, ісл.: Íslenska Friðargæslan)  — ісландскае ваенізаванае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння, прызначанае пераважна для міратворчых місій. Падпарадкоўваецца Міністэрству замежных спраў[1].

Гісторыя

Падраздзяленне было створана ў 1990-х гадах, каб дазволіць Ісландыі ўдзельнічаць у міратворчых місіях. У задачы атрада ўвайшлі разведвальныя місіі і аперацыі па аказанні дапамогі падчас прыродных катаклізмаў і надзвычайных гуманітарных сітуацый[2].

АРКС прымаў ўдзел у аперацыі «Нязломная свабода» на тэрыторыі Афганістана ў складзе ISAF, місіях міратворчых сіл ААН KFOR у Косава[2] і SLMM на Шры-Ланцы[3].

Для афганскай місіі адкамандзіраваны лекары і медсёстры, якія былі разгорнуты ў якасці правінцыйных груп аднаўлення і пры міжнародным аэрапорце Кабула, прайшлі навучанне ва Узброеных сілах Нарвегіі (раней таксама ва Узброеных сілах Вялікабрытаніі)[4].

Прававая база

Асноватворным дакументам для АРКС з’яўляцца Закон №73 «Аб міратворчасці Ісландыі і яе ўдзеле ў міжнародных аперацыях па падтрыманні міру» (ісл.: Um íslenska friðargæslu og þátttöku hennar í alþjóðlegri friðargæslu), прыняты 28 сакавіка 2007-га. Дакумент уступіў у сілу 5 красавіка таго ж года. Ён двойчы падвяргаўся папраўкам. Былі зменены два артыкулы — 126 (30 верссня 2011) і 122 (24 снежня 2015)[5]. Непасрэдна для атрада быў распрацаваны спецыяльны Кодэкс этыкі (ісл.: Siðareglur Íslensku friðargæslunnar), зацверджаны Міністэрствам замежных спраў 9 кастрычніка 2007 года. Дакумент распрацаваны ў адпаведнасці з арт. пункта 3 Артыкула 6 Закона 2007 года. Кодэкс змяшчае 12 артыкулаў і рэгулюе ўдзел ісландскіх міратворцаў у замежных місіях[6].

Асабісты склад

На 2007 год АРКС налічваў да 200 чалавек, з якіх разгорнуты і дзейнічалі актыўна 30[2].

Члены падраздзялення набіраюцца з ліку паліцыянтаў і маракоў берагавой аховы[2]. Усе яны павінны быць грамадзянамі Ісландыі, якія дасягнулі 25-гадовага ўзросту і не маюць судзімасцяў[7].

Кандыдаты ў байцы атрада павінны адпавядаць шэрагу крытэраў, такім як[7]:

Пажаданы веды і/або досвед работы ў надзвычайных і гуманітарных пытаннях, а таксама веданне другой замежнай мовы (у прыярытэце французская, арабская і руская)[7].

Кандыдаты павінны паказаць, на які праект яны прэтэндуюць. Вакансіі звычайна бываюць трох тыпаў[7]:

Транспарт і зброя

АРКС выкарыстоўвае выключна легкавыя грамадзянскія аўтамабілі, такія як Nissan Patrol, Santana Motor і Iveco Trakker. Са стралковай зброі байцы маюць узоры, што пастаўляецца Нарвегіяй, напрыклад, вінтоўкі HK G3 (вырабляецца прадпрыемствам «Kongsberg Gruppen» па ліцэнзіі нямецкай кампаніі «Heckler & Koch»). Акрамя іншага, таксама маюцца канадскія аўтаматы Diemaco C7[8]. Сярод кулямётаў прысутнічаюць бельгійскія FN Minimi і нямецкія MG3, пісталетаў-кулямётаў — HK MP5, пісталетаў — аўстрыйскі Glock[9].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ministry for Foreign Affairs (2008). Iceland Crisis Response Unit: Annual report 2007. Icelandic Ministry for Foreign Affairs. ISSN 1670-7974. https://www.mfa.is/media/fridargaeslan/Arsskyrsla_IF_2007_enska.pdf. Retrieved on 5 October 2017.
  2. 1 2 3 4 Beitrag zum ICRU Einsatz im Kosovo (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2016.
  3. Iceland calls Peace Corps home from Sri Lanka // “Iceland review” от 3 января 2008
  4. Archived copy (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 20162016-03-03. Праверана 19 чэрвеня 2022. Interview with Erlingur Erlingsson, ICRU on amongst other PRT withdrawal
  5. // Lög og reglur um íslensku friðargæsluna Архівавана 19 чэрвеня 2022. Сайт Міністэрства замежных спраў Ісландыі
  6. Siðareglur Íslensku friðargæslunnar Архівавана 19 чэрвеня 2022. // Сайт Міністэрства замежных спраў Ісландыі
  7. 1 2 3 4 Viðbragðslisti íslensku friðargæslunnar Архівавана 19 чэрвеня 2022. // Сайт Міністэрства замежных спраў Ісландыі
  8. Interview mit Erlingur Erlingsson Архівавана 3 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узброеныя сілы Ісландыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы