wd wp Пошук:

Асака Дэвела

Асака Дэвела (Carex davalliana) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Асака (Carex) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
2 — Carex davalliana
Жаночае суквецце, Унтэрфранкен, Германія

Шматгадовая двухдомная травяністая расліна са шматлікімі шурпатымі рабрыстымі прамастойнымі сцёбламі вышынёй 10-50 см[3], якія знізу абкружаны карычнева-цёмна-бурымі ліставымі похвамі. Утварае шчыльныя дзярнінкі.

Ліставыя пласцінкі шчацінападобныя, карацейшыя за сцябло. Каласок адзінкавы, тычынкавы ці песцікавы (расліны двухдомныя), вельмі рэдка андрагіны (з 1-2 песцічнымі кветкамі ля аснавання). Тычынкавыя каласкі 1,2-2,5 см даўжынёй[3], вузка-цыліндрычныя; лускі даўгавата-яйкападобныя, залаціста-іржавыя. Песцікавыя каласкі з 7-15 мяшочкамі, 0,8-2 см даўжынёй[3], даўгавата-цыліндрычныя, друзлыя. Лускі яйкападобныя, вострыя, па краі шырока-перапончатыя або іржавыя, карацей мяшочкаў. Мяшэчкі яйкападобна-ланцэтападобныя, няроўна-дваякапукатыя, тонка-скурыстыя, (3[3])3,7—4,3(4,5) мм даўжынёй, спелыя гарызантальна ці ўніз адхіленыя, з тонкімі жылкамі, з патоўшчанымі краямі, на кароткай ножцы, з шурпатым, рэдка гладкім, цэльны, коса ўсечаным, доўгім, большай часткай выгнутым носікам, каштанава-бурыя. Лычыкаў 2.

Плод пры аснаванні без восевага прыдатка. Цвіце ў красавіку-чэрвені, плоданасіць у маі-ліпені.

Лік храмасом 2n = 46.

Від апісаны з Англіі.

Пашырэнне

Сярэднееўрапейскі лугавы рэліктавы від.

Пашырэнне: Атлантычная, Цэнтральная і Паўднёвая (рэдка) Еўропа; Прыбалтыка; Еўрапейская частка Расіі: Ленінградская вобласць (наваколлі Гатчыны на поўнач ад Гатчынскага парку); Украіна: Карпаты, Валынская вобласць; Беларусь: Віцебская вобласць.

Знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах за ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту: сырыя і забалочаныя лугі з крыніцамі балоты. Аддае перавагу багатай карбанатамі глебе. Расце адзіночнымі купінамі і невялікімі групамі.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў канцы красавіка — пачатку мая, пладаносіць у чэрвені. Насенне (2-4) завязваецца на адным генератыўным парастку. Размнажэнне пераважна насеннае, радзей вегетатыўнае.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 3 4 Кречетович В. И. Род 235. Осока — Carex // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. III. — С. 165. — 636 + XXV с. — 5 175 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Асаковыя
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Флора Еўропы