wd wp Пошук:

Арэна Львоў

«Арэна Львоў» (укр.: Арэна Львів) — футбольны стадыён у горадзе Львоў (Украіна), які адкрыўся 29 кастрычніка 2011 года. Стадыён прымаў матчы чэмпіянату Еўропы па футболе 2012.

Апісанне стадыёна

Умяшчальнасць стадыёна — 34 915 месцаў, з іх 104 месцы для людзей з асаблівымі патрэбамі, 408 бізнес-месцаў, 192 VIP-месцы. Стадыён мае 2 яруса. Агульная плошча зямельнага ўчастка — 243 226 метраў квадратных.[1]

Гісторыя

Будаўніцтва

17 красавіка 2007 года УЕФА прыняў рашэнне аб прадастаўленні Польшчы і Украіне права правядзення Чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2012 годзе. У заяўцы Украіны на прыняцце Еўра-2012 было вызначана 4 асноўных горада: Кіеў, Львоў, Данецк і Днепрапятроўск.

Паколькі ў Львове не было адпаведнага стадыёна, для прыняцця матчаў чэмпіянату Еўропы, з 15 лістапада 2008 года пачалося будаўніцтва «Арэны Львоў».

Будаўніцтва канчаткова скончылася 29 кастрычніка 2011 года[2].

Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012

«Арэна Львоў» прыняла 3 матчы фінальнай частцы Еўрапейскага футбольнага чэмпіянату ў 2012 годзе:[3]

Дата Час Каманда 1 Счёт Каманда 2 Стадыя Гледачы
9 чэрвеня 201221:45Сцяг Германіі Германія1:0Сцяг Партугаліі ПартугаліяГрупа B32 990
13 чэрвеня 201219:00Сцяг Даніі Данія 2:3Сцяг Партугаліі ПартугаліяГрупа B31 840
17 чэрвеня 201221:45Сцяг Даніі Данія 1:2Сцяг Германіі ГерманіяГрупа B32 990

Діскваліфікацыя

27 верасня 2013 года дысцыплінарны камітэт ФІФА прыняў рашэнне аб дыскваліфікацыі стадыёна з 27 верасня і на працягу ўсяго перыяду правядзення папярэдняга кваліфікацыйнага адбору на Чэмпіянат свету ў Расіі. Гэтае рашэнне было прынята на падставе дакладу FARE аб выкарыстанні на матчы фаераў.[4]

Пасля пачатку ўзброенага конлфикта на ўсходзе Украіны

15 мая 2014 года стала вядома, што з-за ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны міжнародныя футбольныя матчы пад эгідай УЕФА дазволена прымаць толькі двум стадыёнах Украіны — НСК «Алімпійскі» ў Кіеве, і «Арэне Львоў» ў Львове.[5]

«Арэна Львоў» стала месцам правядзення матчаў чэмпіянату Украіны і еўракубкаў для данецкага «Шахцёра». Паядынкі пад эгідай УЕФА не трапляюць пад санкцыі ФІФА.[6]

Зноскі

  1. Інфармацыя аб стадыёне
  2. Гісторыя будаўніцтва Архівавана 10 жніўня 2019.
  3. Еўра-2012 на «Арэне Львоў» Архівавана 26 сакавіка 2019.
  4. Sanctions of the FIFA Disciplinary Committee against Ukraine and Peru Архівавана 14 красавіка 2016.
  5. УЄФА дозволив грати міжнародні матчі лише в Києві та Львові Архівавана 30 кастрычніка 2020.
  6. Львів став притулком для донецьких команд

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·ФК Карпаты Львоў
Катэгорыя·З’явіліся ў 2011 годзе
Катэгорыя·Спорт у Львове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Львова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·2011 год ва Украіне
Катэгорыя·Футбольныя стадыёны Украіны