wd wp Пошук:

Арсеній Уладзіміравіч Канцадайлаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арсеній Канцадайлаў (нар. 15 ліпеня 1997, Калінінград) — расійскі футбаліст, нападнік беларускага клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль. У 2017 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак тады так і не згуляў за яе.

Да сезона 2018 рыхтаваўся з асноўнай камандай «Мінска». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 30 чэрвеня 2018 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (2:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Усяго ў сезоне 2018 дзесяць разоў выйшаў на поле ў асноўнай камандзе (8 матчаў у чэмпіянаце і 2 у Кубку). З лістапада 2018 года не гуляў з-за траўмы.

Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў «Мінск», і ў красавіку 2019 года стаў іграком клуба «Ашмяны-БДУФК», дзе замацаваўся ў аснове. У жніўні 2019 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»[2], дзе звыйчана выхадзіў на замену. У лютым 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам[3]. Пазней трэніраваўся з чысцінскім «Андэрдогам», аднак клуб не быў дапушчаны да Першай лігі, і нападнік у сакавіку папоўніў склад «Ашмянаў-БДУФК», дзе ў сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу.

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з рэчыцкім «Спадарожнікам»[4]. Хутка замацаваўся ў аснове рэчычан. У ліпені 2021 года перайшоў у «Слуцк»[5], дзе таксама замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам[6].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015дубльМінск70
2016дубльМінск294
2017дубльМінск286
2018Д1Мінск80
2019 (1)Д3Ашмяны-БДУФК146
2019 (2)Д1Энергетык-БДУ101
2020Д2Ашмяны-БДУФК246
2021 (1)Д1Спадарожнік153
2021 (2)Д1Слуцк141

Зноскі

  1. Arseni Kontsedailov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Концедайлов из “Ошмян-БГУФК” перешел в “Энергетик-БГУ”
  3. “Энергетик-БГУ” подписал узбекского хавбека Шохбоза Умарова, Концедайлов покинул команду
  4. “Спутник” объявил о подписании контракта с Концедайловым
  5. Концедайлов и Бураев пополнили ряды “Слуцка”
  6. Глебко и Концедайлов продлили контракты со Слуцком
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінінградзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных