wd wp Пошук:

Арсеній Ігаравіч Бандарэнка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бандарэнка. Арсеній Бандарэнка (нар. 9 кастрычніка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клуба «Лімановія» з Лімановы.

Клубная кар’ера

З 2012 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама», дзе пазней замацаваўся ў складзе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Па заканчэнні сезона бярозаўская каманда спыніла існаванне, і малады абаронца ў пачатку 2016 года трэніраваўся з асновай «Дынама», аднак у выніку быў аддадзены ў арэнду ў «Зорку-БДУ».

Да сезона 2017 зноў рыхтаваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак у сакавіку быў аддадзены ў чарговую арэнду, на гэты раз у «Прамень»[2]. Стаў асноўным абаронцам клуба і дапамог яму атрымаць перамогу ў Першай лізе. У студзені 2018 года арэнда была падоўжаная на сезон 2018[3]. У жніўні 2018 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[4].

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў трывалым абаронцам каманды, але не выратаваў яе ад вылету з Вышэйшай лігі.

У лютым 2020 года пасля прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[5]. Не здолеўшы атрымаць месца ў аснове, пачынаў сезон 2020 у дублі жодзінцаў, і ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[6], дзе стаў асноўным абаронцам. У ліпені 2020 года вярнуўся ў з арэнды «Тарпеда-БелАЗ»[7] і неўзабаве быў пераведзены ў «Гомель»[8]. У «Гомелі» гуляў у стартавым складзе, дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2020 года пакінуў клуб[9].

У лютым 2021 года стаў іграком «Смаргоні»[10], дзе па чарзе выхадзіў у стартавым складзе і заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2021 года пакінуў клуб[11].

У жніўні 2021 года падпісаў кантракт з польскім клубам з IV лігі «Лімановія»[12].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкая зборныя Беларусі. 1 чэрвеня 2016 года згуляў у сваім адзіным матчы за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Македоніі (1:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012дубльДынама160
2013дубльДынама220
2014дубльДынама321
2015Д2Бяроза-2010271
2016Д2Зорка-БДУ222
2017Д2Прамень284
2018Д1Прамень250
2019Д1Дняпро281
2020 (пач.)дубльТарпеда-БелАЗ20
2020 (1)Д1Смалявічы100
2020 (2)Д2Гомель122
2021 (1)Д1Смаргонь92

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[13].

Зноскі

  1. Arseni Bondarenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. Арсений Бондаренко арендован “Лучом” у минского “Динамо”
  3. Футбол. Максим Плотников и Арсений Бондаренко арендованы “Лучом” у минского “Динамо”
  4. “Луч” объявил о подписании Осипенко и Кийко
  5. Павлюковец и Бондаренко стали игроками “Торпедо-БелАЗ”
  6. Горбунов покинул “Торпедо-БелАЗ”, По и Бондаренко на правах аренды перешли в “Смолевичи”
  7. Аренда Бондаренко в “Смолевичах” закончилась
  8. Денис Левицкий и Антон Богданов отданы в аренду
  9. Возвращение Янсане: Беларусь или Казахстан?
  10. Ханкевич и Бондаренко перешли в “Сморгонь”
  11. Ханкевич и Бондаренко ушли из “Сморгони”
  12. Покинувший “Сморгонь” Бондаренко стал игроком команды из польского Д5 (руск.) . Footvall.by (13 жніўня 2021). Праверана 13 жніўня 2021.
  13. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Лімановія Ліманова
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных