wd wp Пошук:

Антуан Мармантэль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мармантэль.

Антуан-Франсуа Мармантэль (фр.: Antoine-François Marmontel; 1816, Клермон-Феран — 16 студзеня 1898, Парыж) — французскі кампазітар, прафесар, выкладчык Парыжскай кансерваторыі па фартэпіяна.

Біяграфія

Мармантэль нарадзіўся 16 ліпеня 1816 года ў горадзе Клермон-Феран. З 1827 года вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі ігры на фартэпіяна ў П’ера Цымермана, кампазіцыі ў Фраманталя Галеві і Ж. Ф. Лесюёра, гармоніі ў Віктора Дурлена. Дзякуючы сваім здольнасцям Антуан Мармантэль атрымаў першыя прэміі па сальфеджыа і фартэпіяна і ў 1838 годзе стаў асістэнтам прафесара кансерваторыі па сальфеджыа, а з 1848 года дапамагаў прафесару Цымерману.

Мармантэль — адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў французскай школы фартэпіяннай педагогікі другой паловы XIX стагоддзя. У 1848—1887 гадах быў прафесарам Парыжскай кансерваторыі. Сярод яго вучняў, у прыватнасці, кампазітары Жорж Бізэ, Клод Дэбюсі, Эміль Вальдтэйфель, піяністы Луі Дзьемер, Маргерыт Лонг, Франсіс Плантэ, а таксама Шарль Борд, Антон Сімон і многія іншыя.

Памёр 16 студзеня 1898 года ў Парыжы.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 birth certificate
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116785063 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Antoine François Marmontel // birth certificate
  5. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116785063 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 ліпеня
Катэгорыя·Кампазітары Францыі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Музычныя педагогі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1898 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 17 студзеня
Катэгорыя·Музычныя педагогі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 16 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клермон-Феране
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1816 годзе