wd wp Пошук:

Антон Сяргеевіч Лукашын

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукашын. Антон Лукашын (нар. 21 лютага 1995, Гродна) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

Выхаванец гродзенскай ДЮСШ «Белкард», з 2012 года пачаў выступаць за дубль «Нёмана», дзе на наступны год замацаваўся ў складзе. У другой палове 2014 года стаў прыцягваца да асноўнай каманды гродзенцаў, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 лістапада 2014 года ў матчы супраць «Мінска» (1:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме.

У 2015 годзе выступаў за дубль «Нёмана», забіў за сезон 11 галоў. У красавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе» да канца сезона[2]. У красавіку 2017 года арэнда была падоўжана яшчэ на адзін сезон[3].

У лютым 2018 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[4]. З 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне 2018. У студзені 2019 года, вярнуўшыся з арэнды ў Гродна, пачаў падрыхтоўку да новага сезона з «Нёманам»[5]. У пачатковую заяўку каманды на сезон не трапіў, аднак 1 чэрвеня 2019 года згуляў за дубль «Нёмана» ў матчы супраць мазырскай «Славіі», пазней трывала прыцягваўся да гульняў дубля.

У ліпені 2019 года на правах арэнды перайшоў у «Ліду»[6], дзе часцей выхадзіў на замену. У пачатку 2020 года трэніраваўся з дублем «Нёмана», а ў лютым далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[7]. Аднак, у красавіку з-за фінансавых пытанняў пакінуў каманду і стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка», якому дапамог перамагчы ў Першай лізе. У снежні 2020 года пакінуў рэчыцкі клуб[8].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012дубльНёман80
2013дубльНёман214
2014Д1Нёман30
2015дубльНёман1911
2016Д2Ліда264
2017Д2Ліда301
2018Д2Граніт288
2019 (1)дубльНёман72
2019 (2)Д2Ліда90
2020Д2Спадарожнік202

Зноскі

  1. Anton Lukashin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Лида» арендовала у «Немана» Лукашина и продлила контракт с Дубаем (руск.)
  3. Левицкий, Огурцов и Лукашин перешли в «Лиду», 11 футболистов завершили просмотр (руск.)
  4. 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (руск.)
  5. “Неман” начал подготовку к сезону-2019 (руск.)
  6. Лукашин и Макаров перешли в “Лиду”. В клубе ждут пополнение из России (руск.)
  7. Восемь игроков подписали контракт с “Гранитом” (руск.)
  8. Возвращение Янсане: Беларусь или Казахстан?

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта