wd wp Пошук:

Антон Анатолевіч Кавалеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалеўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Антон Кавалеўскі (нар. 2 лютага 1986, Магдэбург, ГДР) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера

Гуляў за дубль «Нафтана» і МТЗ-РІПА, а з 2008 года стаў асноўным брамнікам наваполацкага клуба. У 2009 годзе саступіў месца ў аснове Мікалаю Раманюку і перайшоў у «Віцебск», дзе, аднак, таксама не здолеў замацавацца. Пасля гуляў за розныя клубы, у 2012 годзе разам з магілёўскім «Дняпром» стаў пераможцам Першай лігі.

У лютым 2013 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[2]. У «Белшыне» стаў другім брамнікам пасля Дзмітрыя Гушчанкі, але часам з’яўляўся і ў стартавым складзе. 19 кастрычніка 2013 года ў матчы з «Нафтанам» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненні з Ігарам Крывабокам[3], але неўзабаве вярнуўся ў строй.

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам. У сезоне 2014 чаргаваўся ў асноўным складзе з Андрэем Шчарбаковым. У канцы ліпеня 2014 года пакінуў бабруйскі клуб[4][5].

У кастрычніку 2014 года далучыўся да першалігавай «Іслачы»[6]. Стаў асноўным брамнікам гэтага клуба, але па заканчэнні сезона 2014 пакінуў «Іслач»[7]. У 2015 годзе, завяршыўшы кар’еру, з’ехаў працаваць на Камчатку[8].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборнай Беларусі, быў запасным брамнікам на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.

Дасягненні

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[9][10].

Зноскі

  1. Anton Kovalevskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Вратарь Антон Ковалевский подписал контракт с «Белшиной» Архівавана 4 сакавіка 2016.
  3. «Нафтан» — «Белшина». «Скорая помощь» увезла Ковалевского с поля после столкновения с Кривобоком(недаступная спасылка)
  4. Голкипер «Белшины» Ковалевский, скорее всего, перейдет в зарубежный клуб
  5. Лисица и Ковалевский — ушли, добавился Магалдадзе
  6. Антон Ковалевский перешел в «Ислочь»
  7. Виталий Жуковский: «На 80 процентов „Ислочь“ укомплектована»
  8. Как бросить белорусский футбол и уехать ловить рыбу на Камчатку
  9. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  10. Подписи(нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магдэбургу
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных