У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалеўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Антон Кавалеўскі (нар. 2 лютага 1986, Магдэбург, ГДР) — беларускі футбаліст, брамнік.
Гуляў за дубль «Нафтана» і МТЗ-РІПА, а з 2008 года стаў асноўным брамнікам наваполацкага клуба. У 2009 годзе саступіў месца ў аснове Мікалаю Раманюку і перайшоў у «Віцебск», дзе, аднак, таксама не здолеў замацавацца. Пасля гуляў за розныя клубы, у 2012 годзе разам з магілёўскім «Дняпром» стаў пераможцам Першай лігі.
У лютым 2013 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[2]. У «Белшыне» стаў другім брамнікам пасля Дзмітрыя Гушчанкі, але часам з’яўляўся і ў стартавым складзе. 19 кастрычніка 2013 года ў матчы з «Нафтанам» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненні з Ігарам Крывабокам[3], але неўзабаве вярнуўся ў строй.
У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам. У сезоне 2014 чаргаваўся ў асноўным складзе з Андрэем Шчарбаковым. У канцы ліпеня 2014 года пакінуў бабруйскі клуб[4][5].
У кастрычніку 2014 года далучыўся да першалігавай «Іслачы»[6]. Стаў асноўным брамнікам гэтага клуба, але па заканчэнні сезона 2014 пакінуў «Іслач»[7]. У 2015 годзе, завяршыўшы кар’еру, з’ехаў працаваць на Камчатку[8].
Выступаў за моладзевую зборнай Беларусі, быў запасным брамнікам на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[9][10].