wd wp Пошук:

Антон Іосіфавіч Гастыловіч

Антон Іосіфавіч Гастыловіч (7 лістапада 1902 — 23 лістапада 1975) — савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік (1959), доктар ваенных навук (1957), прафесар (1959)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў фальварку Пянькоўшчына, цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь[1].

У Чырвонай Арміі з 1919 года. У гады Грамадзянскай вайны А. І. Гастыловіч удзельнічаў у разгроме паўстанцаў ва Уфімскай(руск.) бел. і Арэнбургскай губернях і барацьбе з басмачаствам у Туркестане, быў памочнікам начальніка штаба асобнага батальёна[1].

У 1924 годзе А. Гастыловіч скончыў 1-ю Ленінградскую пяхотную школу. З верасня 1924 камандзір узвода, з кастрычніка 1927 года — курсавы камандзір 1-й Ленінградскай пяхотнай школы. У 1931 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ[1]. Пасля яе заканчэння з 1931 года — начальнік 1-й часткі штаба стралковай дывізіі, памочнік начальніка сектара штаба Украінскай ваеннай акругі. З 1935 года — камандзір і камісар стралковага палка. У 1938 годзе скончыў Акадэмію Генштаба[1], старшы выкладчык акадэміі. З верасня 1939 года — начальнік штаба 1-й армейскай групы савецкіх войскаў у Мангольскай Народнай Рэспубліцы. 4 лістапада 1939 А. Гастыловічу прысвоена званне «камбрыг», з 4 чэрвеня 1940 года, пасля ўстанаўлення генеральскіх званняў — «генерал-маёр». З чэрвеня 1940 года — начальнік штаба 17-й арміяй Забайкальскай ваеннай акругі[1].

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на ранейшай пасадзе. З 15 маня 1942 года па 18 лістапада 1943 года — камандуючы той жа 17-й арміяй ЗабВА. Са студзеня 1944 года — у дзеючай арміі на 1-м і 4-м Украінскіх франтах[1]: камандзір 17-га гвардзейскага стралковага корпуса (з 12 красавіка 1944 г.). У ходзе Карпацка-Ужгарадскай наступальнай аперацыі ў цяжкіх умовах горнай і лясіста-балоцістай мясцовасці А. Гастыловіч умела кіраваў часткамі корпуса. За адзнаку пры пераадоленні Карпацкіх гор корпусу прысвоена ганаровае найменне «Карпацкі». З 7 лістапада 1944 г. А. Гастыловіч — камандуючы 18-​​й арміяй 4-га Украінскага фронту, якая пад яго камандаваннем удзельнічала ў Праскураўска-Чарнаўцоўскай(руск.) бел., Львоўска-Сандамірскай, Усходне-Карпацкай(руск.) бел., Мараўска-Остраўскай(руск.) бел. і Пражскай аперацыях. 20 студзеня 1945 года А. Гастыловічу прысвоена званне «генерал-лейтэнант». У атэстацыі за 1945 камандуючы 4-м Украінскім фронтам А. І. Яроменка адзначаў, што: «А. І. Гастыловіч — разумны генерал, у ваенных адносінах пісьменны. Практычны вопыт камандавання буйнымі злучэннямі мае. З камандаванне арміяй спраўляецца, аднак мала напорыстасці ў выкананні пастаўленых задач…» За ўмелае кіраўніцтва войскамі А. Гастыловіч узнагароджаны ордэнам Суворава 1 ступені.

Пасля вайны А. Гастыловіч — камандуючы арміяй. З чэрвеня 1946 года начальнік кафедры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава[1]. З 1948 года — памочнік камандуючага войскамі Прыбалтыйскай ваеннай акругі, з 1958 года — намеснік начальніка Ваеннай акадэміі генштаба. 25 мая 1959 года А. І. Гастыловічу прысвоена званне «генерал-палкоўнік». З 1964 года кансультант той жа акадэміі. З 1965 года ў адстаўцы. Памёр 23 лістапада 1975 года ў Маскве, пахаваны на Галавінскіх могілках.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Гастилович Антон Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 140-141. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры мангольскага ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага льва «За Перамогу»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры чэхаславацкага Ваеннага крыжа 1939
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Халхін-Гольскай Перамогі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генерал-палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Памерлі 23 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Дактары ваенных навук
Катэгорыя·Пахаваныя на Галавінскіх могілках